Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

Шаноўнае спадарства! 24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.



Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёна. Творчасць Рыгора Барадуліна — гэта адлюстраванне нашай беларускай рэчаіснасці ва ўсіх яе шматлікіх праявах, гэта «залатая cпадчына»  беларускай культуры.
 
 
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» лічаць, што годна ўвекавечыць памяць — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто любіць паэзію Рыгора Барадуліна, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
 
 
Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:
 
 
ААТ «Беларусбанк» філіял 514 код 614 УНП 100420079
 
 
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
 
 
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
 
 
прызначэнне плацяжу — добраўпарадкаванне пахавання
 
 
Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць  — «Плацяжы», — «Адвольныя плацяжы» — «плацёж па рэквізітах»).
 
 
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Каментаваць