Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» адбудзецца 27 верасня. Конкурс у гэтым годзе быў прысвечаны мастацкаму перакладу.

27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны.

Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі — скарынаўскага перакладу «Псалтыра» — конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны.

У цырымоніі возьмуць удзел сябры журы і лаўрэаты нашага конкурсу.

Першае месца сёлета атрымала Іаанна Владыка за пераклад "Найлепшага месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.

Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.

Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад "Вялікага Гэтсбі" Ф. Скота Фіцджэральда.

Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х'ю Манро).

Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Спецыяльны госць: музыка Андрусь Такінданг і яго сябры!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае!

lit-bel.org

Каментаваць