Ужо сёння — чэмпіянат свету па футболе

Сёння ўвечары матчам Бразілія — Харватыя на стадыёне "Карынціянс" ў Сан-Паўлу адкрыецца чарговы чэмпіянат свету па футболе. Правядзенне турніру ўжо абышлося бразільскай казне ў 11 млрд. долараў.



А тым часам мясцовыя жыхары лічаць, што гэтыя грошы варта было б аддаць на сацыяльныя праграмы: адукацыю ці ахову здароўя. З народам не згодная прэзідэнт краіны Дзілма Русэф. "Такое проціпастаўленне неапраўдана, гэта ілжывая дылема", — заявіла яна.


Паводле яе слоў, з 2010 года Бразілія ўклала ў бальніцы і школы ў 212 разоў больш, чым у стадыёны. Дарэчы, яшчэ за некалькі дзён да Мундыяля не ўсе спартовыя аб'кты былі гатовыя для прыёму гасцей.

Сітуацыю абцяжарваюць і перманентныя акцыі пратэсту. Так працаўнікі метро Рыа-дэ-Жанейра абяцаюць сёння ўзнавіць забастоўку. Дэманстрацыі, справакаваныя год таму павышэннем платы за праезд у грамадскім транспарце Рыа, перараслі ў поўнамаштабнае рух пратэсту супраць сацыяльнай палітыкі ўраду.

Для абароны грамадскага парадку ад футбольных хуліганаў, а таксама частых за апошні час акцый пратэсту па краіне выйшлі на дзяжурства 170.000 паліцэйскіх, вайскоўцаў і супрацоўнікаў сіл бяспекі.


Прэзідэнт Бразілііі вельмі разлічвала, што поспех Кубка свету дапаможа ёй на будучых выбарах. Але, як мяркуюць шматлікія аналітыкі, Мундыяль хутчэй пахавае планы Дзілмы Русэф на чарговае прэзідэнтства.

Нагадаем, што мінулы чэмпіянат свету прайшоў у Паўднёва Афрыканскай Рэспубліцы. Яго пераможцам стала зборная каманда Іспаніі, якая ў фінальным матчы ў дадатковы час перамагла футбалістаў Нідэрландаў з лікам 1:0.

Дарэчы чэмпіянат свету — не самае першае футбольнае спаборніцтва ў сусветнай футбольнай гісторыі. Аматарскі футбол стаў часткай праграмы Алімпійскіх гульняў з 1908 года.

У 1909 годзе ў Турыне сэр Томас Ліптан арганізаваў турнір, які пазней звалі «Самы першы чэмпіянат свету». Італьянцы, немцы і швейцарцы даслалі на гэты турнір найбольш прафесійныя клубы, аднак Англійская федэрацыя футболу ў адказ на прапанову зрабіць тое ж самае адказала адмовай. Разумеючы, што без удзелу родапачынальнікаў футболу брытанцаў турнір не можа лічыцца сур'ёзным, Ліптан запрасіў для ўдзелу ў турніры аматарскі футбольны клуб з паўночнага ўсходу Англіі пад назвай «Уэст Окленд» (West Auckland FC). Вялікую частку гэтай каманды складалі працоўныя вугальных шахтаў, аднак «Уэст Окленд» выйграў турнір з удзелам прафесіяналаў з кантыненту.

На кангрэсе ФІФА 1926 года Анры Дэлёне заявіў: «Сёння ўжо немагчыма трымаць футбол за сценамі Алімпійскіх гульняў». Тады ж выканкам ФІФА ўтварыў камісію і даручыў ёй вывучыць магчымасць арганізацыі Кубка свету. Канчатковае рашэнне аб сусветным чэмпіянаце прыняў кангрэс ФІФА ў Амстэрдаме 29 мая 1928 года. «За» выказалася 25 дэлегатаў, 5 — «супраць».

Таікм чынам першы чэмпіянат свету па футболе адбыўся ў 1930 годзе ва Уругвае. Гаспадары чэмпіянату і сталі чэмпіёнамі. З лікам 4:2 Уругвай перамог Аргенціну.

Каментаваць