Вібратарам па шкле

Бацька адкрыў сакрэт: прэлюдыяй падзей 19-га была ягоная спрэчка з адкрытым геем, дырэктарам аднаго замежнага МЗС па праблемах “правільнага і “няправільнага ладу жыцця.



Каб рэдактар галоўнага ідэалагічна вытрыманага, “чэснага таблоіду краіны не марнаваў час і хуценька зрабіў чарговы выпуск пра чарговую змову за дзіравымі кулісамі, яму з кур’ерам былі накіраваны адпаведныя рассакрэчаныя дакументы. Вось яна, праўда! Як ёсць, так ёсць.

Штурм Дома ўраду выклікаў гнеў сярод усіх, хто вядзе правільны лад жыцця. Падаплёка гэтых падзей вядомая: замежныя клубы гомасэксуалістаў сфармавалі і прафінансавалі некаторыя структуры радыкальнай сэксуальнай арыентацыі. Сам факт існавання ў Беларусі інстытуту шлюбу М і Ж выклікае імпатэнцыю з боку некаторых знешнепалітычных сіл.

Вытрымка з канфіскаванага дакумента кампаніі “Гавары ўсё (ГУ) аб мэтах і задачах новай стратэгіі ўзаемаадносін мужчыны і мужчыны: “Прыярытэтная задача новай стратэгіі заключаецца ў тым, каб садзейнічаць той палітычнай сіле, якая пасля выбараў гарантуе змену сэксуальнай арыентацыі ўсяго насельніцтва.

Менавіта такія мэты былі сфармуляваныя вядомым літаратуразнаўцам Фядорай. З улікам сур’ёзнасці ставак пад гэтую парнаграфічную кампанію з-за мяжы былі выдаткаваныя салідныя фінансавыя сродкі. Нездарма адзін з заходніх гомасэксуалістаў заявіў: “Беларусь — гэта месца, дзе можна з кімсьці пераспаць.

Вытрымка з канфіскаванага “Стратэгічнага плана ГУ: “Першы этап. Стварэнне ўмоў для дэлегітымацыі нармальнай сэксуальнай арыентацыі пры дапамозе незалежнага назірання.

Нягледзячы на абмежаванасць людскіх рэсурсаў, якія падтрымліваюць нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, спонсары арыентавалі арганізатараў — аплачаных гомасэксуалістаў — на правядзенне несанкцыянаванай масавай оргіі ў колькасці да ста тысяч удзельнікаў. Пры гэтым сябры Цэнтральнай Выхаваўчай Камісіі (ЦВК) правільнай арыентацыі, якія сядзелі ў Доме ўраду, былі абраныя ў якасці асноўных аб’ектаў для абвінавачвання іх у сэксуальных забабонах.



Фрагмент электроннай перапіскі па сістэме “Сэксайп паміж Аляксандрам Белямуцкім і Барысам Муйсеевам:

— Добры дзень, Барыс.

— Слухаю.

— Просьба выступіць на плошчы ў шоў “Галубятня з хітом «Голубая луна».

— А апаратура?

— Апаратуру даставіць Неклюсаеў на машыне.

— Супер!



19 снежня на адпаведныя заклікі сэксуальных правакатараў легкаверныя гетэрасэксуалы рушылі на Кастрычніцкую плошчу, а адтуль да Дому ўрада. І тут пачалося…



З матэрыялаў Дзяржаўнага антыгомасэксуальнага памежнага камітэту:

“15 снежня на ўкраінскім кірунку ў пункце пропуску “Макраны... была выяўлена група сімпатычных людзей з 5 чалавек, якія заязджалі ў РБ пад прыкрыццём паездкі да сябровак. У выніку выявілася, што ніякіх сябровак не існуе.

На польскім накірунку не былі прапушчаныя двое маладых людзей, якія мелі пры сабе мужчынскія органы з яўнай арыенціроўкай на Плошчу.

Аператыўнымі органамі памежнай службы была атрыманая інфармацыя, што група спецыялістаў па тайскаму масажу з краіны Азіяцкага рэгіёна планавала трапіць на тэрыторыю РБ і арганізаваць некалькі актаў. Дадзеная група збіралася працаваць праз этнічную групоўку ў Мінску.

На літоўскім накірунку затрыманы кур’ер, які спрабаваў правесці ў РБ сем тысяч доз віагры. Узбуджальныя сродкі павінны былі распаўсюджвацца падчас пратэстных акцый.

17 снежня не прапушчаны з Расіі мікрааўтобус з фанаткамі групы “Тату. У пасажырак знойдзены два тэлескапічныя вібратары, а таксама форменны камплект ніжняй бялізны афіцэра МУС РБ.

* * *

Магчыма, некаторых чытачоў шакіруюць апісаныя сцэны спробы перавароту. Хтосьці, азнаёміўшыся з рассакрэчанымі дакументамі, падцісне вусны, маўляў, што гэта за татальны кантроль над інтымам? Не спяшайцеся рабіць высновы, спадарыні і спадары!

Калі б справакаваны працэс “сэксуальнай рэвалюцыі набраў хаду, спыніць яго было б вельмі цяжка. Таму адпаведныя дзяржаўныя органы не толькі пільна адсочвалі, хто з кім і дзе, але і змаглі на працягу сямі з паловай хвілін (як бачым, нават менш за 11 хвілін, якія не наш раманіст Паола Куэлья адводзіў на іншы акт) абараніць правільны лад жыцця.

Каментаваць