Віленскі акцэнт

Па 17 лютага ў галерэі “Мастацтва

(пр. Незалежнасці, 12) працуе выстава “Дзівацтвы вядучага беларускага мастака літоўскай Вільні Уладзіміра Голуба.

Па 17 лютага ў галерэі “Мастацтва

(пр. Незалежнасці, 12) працуе выстава “Дзівацтвы вядучага беларускага мастака літоўскай Вільні Уладзіміра Голуба.

Жывапісец нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слуцку. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па аддзяленні жывапісу. З 1978 года бярэ ўдзел у выставах, з 1985-га — у Беларускім саюзе мастакоў. Персанальныя выставы Уладзіміра Голуба з поспехам праходзілі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Галандыі і ЗША. Ён узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва. А ў 2000 годзе мастак атрымаў Першую прэмію на мінскай выставе “Маятнік часу. Пра выставу можна сказаць так: калі выдатны мастак прыязджае з места ў мястэчка і паказвае свае творы — гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства. У Літве і зараз моцная першасная паганская складовая балцкага татэмізму. Вось адкуль ідзе вобразнасць яго палотнаў, прынесеная да балта-славянскай крыві сучасных літвінаў: чалавек-дрэва-дуб, чалавек-рыба, чалавек-зубр, чалавек-птушка. Пра што мы кажам? Завітайце на выставу, зразумееце.

Падрыхтаваў
Аляксей Хадыка 


Каментаваць