Вандроўка ў пошуках ідыш

 Аматары гісторыі і культуры Беларусі запрашаюць на экскурсію-канцэрт па слядах амаль зніклай цывілізацыі — культуры беларускіх яўрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш.

Разам з Алесем Астравухам — аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — вы наведаеце класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў.

 Вы пабачыце будынкі славутай на ўвесь іудзейскі свет Валожынскай ешывы, цудам захаваных сінагогаў, старажытныя могілкі (і даведаецеся, што напісана на магільных камянях!), помнікі ахвярам Халакосту, радзіму прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Ш. Перэса, месцы дыслакацыі яўрэйскіх партызанскіх атрадаў у Налібоцкай пушчы.

Вы пазнаёміцеся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш. У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуеце прыгожыя песні на гэтай мове. Будзе магчымасць спяваць разам! На хутары Барок спадара Алеся Лася прагучыць сапраўдная клезмерская музыка!

Вандроўка стартуе з Мінска 17 ліпеня (нядзеля) а 8:00. Кошт 70 тысяч (уваходзіць экскурсія, канцэрт і пачастунак габрэйскімі стравамі). Запіс па тэлефоне 8 (029)1802838.
 
Каментаваць