Вас чакае Вільня, якую вы яшчэ не бачылі

Як успрымае Вільню большасць беларусаў? Для іх Вільня — гэта ці буйныя гандлёвыя цэнтры, за якімі самой Вільні шоп-турысты не бачаць. Ці некалькі звыклых знакавых месцаў, накшталт гары Гедыміна альбо Вострай брамы ды дзве-тры кавярні. І ўсё. Але насамрэч Вільня шматгранная.

Вільню можна адкрываць з кожным наведваннем і адкрываць кожны раз па-новаму. Таму не дзіўна, што ўсё часцей Вільня становіцца для беларусаў месцам сапраўднага, «не шопінгавага» турызму.

Са з’яўленнем у Мінску вуліцы Зыбіцкай звыклыя кавярні і бары для беларусаў сваю актуальнасць страцілі. Некаторыя айчынныя блогеры нават пачалі пісаць пра «закат Вільні» і пра тое, што яна страчвае сваю прываблівасць. Але насамрэч гэты вечны і велічны для беларусаў горад не страціць сваёй прывабнасці ніколі. Папросту гэтыя блогеры якраз бачылі Вільню са звыклага ім пункту гледжання. Не зазіраючы ўнутр горада, не паглядзеўшы на яго з вышыні, збоку і звонку. А дапаможа ўбачыць сапраўдную Вільню «Вільнюс Рэлакс тур».

 

Невядомая Вільня

Для нас сталіся ўжо звыклымі экскурсіі. Напрыклад, па Старым горадзе альбо па «беларускай Вільні». Такіх экскурсаводаў можна знайсці проста на вуліцы, ля згаданай вышэй Вострай брамы. А «Вільнюс Рэлакс тур» пакажа вам якраз невядомую Вільню.

Ці бачылі вы Вільню падземную? Ці былі вы ў сутарэннях пад Кафедральным саборам? Ці ведаеце, што пад сярэднявечнымі дамамі ў свой час знаходзіліся шматлікія майстэрні мастакоў і рамеснікаў? Думаеце, гэта так — забаўка на хвіліны? Насамрэч, такая экскурсія доўжыцца тры гадзіны, і гэта толькі тое, што можна паказаць турыстам. А цяпер уявіце сабе, наколькі вялікі той самы «падземны горад», пра які вы дагэтуль нічога не чулі. Каштаваць гэта будзе ад 19 еўра — у залежнасці ад колькасці групы ці «індывідуальнай» экскурсіі.


Для палітычна апантаных і тых, хто дасюль захапляецца савецкай мінуўшчынай, рэкамендавана прайсціся па «Вільні савецкай». Наведайце музей генацыду, следчы ізалятар КДБ Літоўскай ССР, а пасля — музей і калумбарыум у Тускуленскім парку спакою — месцы масавых савецкіх рэпрэсій. Пасля гэтага на шмат якія старонкі і беларускай гісторыі вы паглядзіце па-новаму. Кошт такой экскурсіі — ад 12 еўра.


Творчым асобам, напэўна, вельмі спадабаецца «Рэспубліка Ужупіс» — раён пражывання мастакоў, музыкаў і іншых творчых людзей. Гэты раён часцяком параўноўваюць з парыжскім Манмартрам. Варта наведаць набярэжную Вільняле, арт-галерэі, цэнтральную плошчу і Канстытуцыю Ужупіса (сцяну, на якой яна напісана). Там вы даведаецеся, што, згодна гэтаму канцэптуальнаму дакументу, чалавек, напрыклад, «мае права памерці, але не абавязаны», а котка «не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкую хвіліну мусіць прыйсці яму на дапамогу». І гэта — ад 7 еўра з чалавека.

Аматары рамантыкі могуць прайсціся па дворыках старой Вільні, а аматары больш прыземленага ваблення часу — не бадзяцца з бара ў бар, а адразу замовіць экскурсію па віленскіх піўбарах! Зразумела, з дэгустацыямі.

Рамантыка

Вільня становіцца яшчэ і горадам, у якім злучаюцца сэрцы. У гэты горад едуць закаханыя, каб прасякнуцца рамантыкай, а нехта — каб зрабіць прапанову шлюбу сваёй жанчыне (ці мужчыне). Але хто сказаў, што гэтае месца нельга зрабіць яшчэ больш рамантычным? Ёсць значна лепшыя варыянты.

Вы не паверыце, але ў Вільні можна арэндаваць гандолу! Гэта будзе каштаваць ад 9 еўра. Калі прапанова рукі і сэрца на гандоле вам не пасуе (бо вы памятаеце, чым скончылі Рамэа і Джульета) — тады больш сучасны кацер за тыя ж грошы. Самае тое месца як для прапановы, так і для проста рамантычнай прагулкі.


А яшчэ лепш зрабіць гэта ў аблоках над Вільняй — на вялікім паветраным шары. Гэта даражэй (ад 109 еўра), затое з гарантыяй — адтуль ваш абраннік (ці абранніца) дакладна нікуды не збяжыць.

Зрэшты, у кожнага свая рамантыка. Для кагосьці самымі рамантычныя якраз скачкі з парашутам ці іншыя экстрэмальныя забаўкі. Для такіх людзей «Вільнюс Рэлакс тур» таксама падбярэ адпачынак па душы. І можаце быць упэўненыя: гэта будуць не толькі звыклыя і ў Мінску пейнтбол, страйкбол ці квадрацыклы.

Можна арганізаваць, напрыклад, стральбу з сапраўднай зброі. З «Калашнікава» — 25 еўра, з іншай і рознай — ад 39 еўра. Можна выправіцца ў сафары на пазадарожніках. Прайсці паласу перашкод у лясным парку забаў у Бельмантасе (усяго 15 еўра). І нават самая вытанчаная экстрэмалка не пройдзе міма шанцу пакатацца на сапраўдным бронетранспарцёры (ад 38 еўра).


І так, скачкі з парашутам альбо палёты на параплане таксама можна арганізаваць.

Хэпі-энд

Скончыцца такі насычаны і шчаслівы дзень з «Вільнюс Рэлакс тур», зразумела, рамантычнай вячэрай. А паколькі рамантыка ў кожнага свая, дык і тут прапановы — на любы густ. Калі жадаеце, то для вас — дэгустацыя лепшых гатункаў літоўскага піва і медавухі. Каб не «змешваць», гэта дзве асобныя дэгутацыі, якія каштуюць ад 19 еўра. Але пры замове дзвюх — зніжка 10%.

Калі вы ўсё ж экстрэмал-спартовец і не ўжываеце алкаголю зусім, то для вас — дэгустацыя кавы і шакаладу. А проста аматарам добра, па-элітнаму расслабіцца — single malt віскі ў лепшым віскі-бары Вільнюса (ад 39 еўра).


Для традыцыйных рамантыкаў вечар выдатна скончыцца сапраўды ў аблоках — вячэра ва ўнікальнай рэстарацыі «Млечны Шлях», які размешчаны на тэлевізійнай вежы Вільні (вышыня — 165 метраў, круглая падлога рэстарацыі паварочваецца на 360 градусаў за 55 хвілінаў). Галоўнае ў гэтым — не баяцца вышыні. У сонечнае надвор’е вы можаце пабачыць горад і яго ваколіцы на 50 кіламетраў удалячынь. На дваіх гэтая радасць бузе каштаваць 60 еўра з чалавека. А можна і правесці банкет — тады танней.

І далей

Рамантычная Вільня зрабіла сваю справу? Вы вырашылі пабрацца шлюбам? Не, вяселле ў Вільні не абяцаем — урэшце, ЗАГС, дзе вас будуць распісваць, знаходзіцца ў Беларусі... А вось замуціць круты хлапечнік або разухабісты дзявочнік — за гэтым ізноў да «Вільнюс Рэлакс тур». Вам гарантаваныя добрыя цэны і поўная арганізацыя мерапрыемства: аж да персанальнага гіда, які не дазволіць згубіцца па дарозе ніводнаму з вашых сяброў. І нават калі Вільня вам прыелася (хаця наўрад ці такое можа быць), арганізаваць вечарыны вам могуць у Празе, Барселоне, Амстэрдаме ды іншых сталіцах Еўропы. Кошт паслугі — ад 30 еўра ў залежнасці ад групы.


У «Вільнюс Рэлакс тур» яшчэ шмат ідэй, як паказаць вам Вільню — незвычайную і разнастайную, Вільню з іншага боку, якую вы яшчэ не бачылі і не ведалі. Зазірніце на сайт — там жа можна і замовіць туры. Але лепш сачыць за зніжкамі, прапановамі і новымі магчымасцямі ў сацыяльных сетках — у групах на Facebook і ВКонтакте.

Напрыклад, у жніўні даехаць да гэтай казкі вы можаце на адмыслова арганізаваным «Вільнюс Рэлакс тур» аўтобусе ўсяго за 15 еўра туды і назад. І забраніраваць месца жыхарства па самых нізкіх коштах.

Сачыце за акцыямі і ласкава запрашаем у Вільню — незвычайную і невядомую.

 

ЗАТ «Правекта Фабрыка», Вільнюс, Літва.

Каментаваць