Вечар кавераў, рока і класічнай музыкі на «Пешаходцы» (шмат фота)

Канцэрты вулічных музыкаў у Верхнім горадзе ў Мінску па выходных ужо становяцца добрай традыцыяй. 9 ліпеня тут гучала музыка на любы густ — ад рока да класікі, якая сабрала некалькі тысяч меламанаў рознага ўзросту і музычных схільнасцяў.

На Музычным завулку ў суботу гралі пяць выканаўцаў. Мы падыйшлі акурат да выступу Цімафея Яравікова — саліста вядомага магілёўскага гурта «Сердце дурака». Калектыў знакаміты незвычайнымі тэкстамі і экспрэсіўнай музыкай. Усё гэта можна было пачуць у больш лёгкім акустычным варыянце. Паралельна з выступам музыкі на арт-тэрасе адбывалася танцавальная праграма ад школы «Качели».


Цімафея замяніў Віталь Варанко, або проста «Чалавек-баян». Віртуозны баяніст прадэманстраваў некалькі кавер-версій на англійскай, рускай і нават «польска-беларускай» мовах. Гучала музыка ад Адэль да «Ляпісаў». Дарэчы, усе сабраныя падчас выступу грошы пайшлі на дабрачыннасць.


А восьмай вечара на сцэне карэтнай майстэрні аматараў беларускамоўнага року чакаў падарунак — выступ гурта «:B:N:». Калектыў «Без назвы» даволі даўно не выступаў у Мінску, калі не ўлічваць акустычныя канцэрты.


На галоўнай сцэне, у Ратушы, сабраліся аматары класічнай музыкі. Да канца лета ўсе жадаючыя могуць паслухаць творы Гайдна, Вівальдзі, Моцарта ды іншых класікаў у выкананні цудоўных музыкантаў. Аўтэнтычныя барочныя інструменты XVIII стагоддзя, «свабодны раяль», майстар-клас па кастаньетах, экскурсія па гісторыі Мінска, інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка і цудоўная музыка — далёка не поўны спіс прыемных сюрпрызаў, якія падрыхтавалі арганізатары фестывалю «Класіка каля Ратушы з Velcom». Цяпер класіка тут будзе гучаць кожную суботу да 27 жніўня.


Абмеркаванне:

  • Геннадий
  • 2016-07-12 15:45:40
и где обещанное большое количество фото?, обычный средненький репортаж....

Каментаваць