Велікодныя яйкі

Здаўна на Вялікдзень людзі фарбавалі яйкі. Звычайна выкарыстоўвалі шалупінне цыбулі, якое надавала ім незвычайна прыгожы чырвоны колер. Пасля яйкі асвячалі ў царкве, а каб святасць лепш прайшла, іх крыху аблуплівалі. Адно асвечанае яйка апускалі ў ваду, якой пасля мыліся, каб быць прыгожым і здаровым увесь год. Адно яйка клалі за абразы. Казалі, што, калі яго кінуць у пажар, то агонь абавязкова загасне. З той жа мэтай захоўвалі шкарлупінне, нямыты абрус з велікоднага стала і косткі з асвечанага мяса. Гарэлка, у якую падсыпалі скарынкі велікодных булак магла ўсыпляць ведзьмароў.


З яйкамі былі звязаны і розныя велікодныя гульні. Напрыклад, іх качалі па нахіленым жолабе і глядзелі, чыё далей пакоціцца. Іх хавалі пад шапку і адгадвалі, у які бок глядзіць дзюбка яйка. Але найбольш распаўсюджанай была гульня ў біткі.

Сёння яйкі размалёўваюць рознымі ўзорамі і колерамі. А многія дызайнеры прапаноўваюць нестандартныя варыянты велікодных яек.

Каментаваць