«Вершы By Kava»: госць Антон Рудак

16 кастрычніка ў «Арт Сядзібе» адбудзецца літаратурны вечар «Вершы By Kava».

Госць імпрэзы — паэт, перакладчык, аўтар паэтычнага зборніку «Верхні горад», гісторык і журналіст — Антон Рудак!

Ён пачытае старыя і новыя вершы, падзеліцца цікавымі гісторыямі і натхніць усіх прысутных сваёй творчасцю.

Пачатак а 19-й.
Адрас: «Арт Сядзіба», пр. Машэрава, 18.
Уваход 5 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная, запіс тут:  ці па тэлефоне +375 25 9969376.

Вершы BY KAVA — гэта штотыднёвыя выступы беларускіх паэтаў пад кубачак смачнай кавы або гарбаты.

Кожны панядзелак у «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18) будуць адбывацца чытанні:

— выступы сучасных паэтаў,
— вольны мікрафон (па запісе).

Кава і пячэнькі прыкладаюцца
Інфалінія: +375 25 9969376.

 

Каментаваць