Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Вершы By Kava»: госць Ігар Кулікоў

11 верасня ў «Арт Сядзібе» адбудзецца літаратурны вечар «Вершы By Kava».
Госць імпрэзы — паэт, перакладчык з ангельскай, стараісландскай і санскрыту, аўтар паэтычных зборнікаў «Паварот на мора», «Свамова», «Сівер-гара», «Валадар загадак» — ІГАР КУЛІКОЎ!

Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 18.

Уваход 5 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная, запіс тут.

Вершы BY KAVA — гэта штотыднёвыя выступы беларускіх паэтаў пад кубачак смачнай кавы або гарбаты.

Кожны панядзелак у «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18) будуць адбывацца чытанні:
— выступы сучасных паэтаў,
— вольны мікрафон (па запісе).

Кава і пячэнькі прыкладаюцца.

Інфалінія: +375 44 7994047.


Паводле прэс-рэліза

Каментаваць