«ВЫЯВЫ–2011: ТРОХМОЎЕ»

7 снежня ў Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца мультыкультурны праект «ВЫЯВЫ–2011: ТРОХМОЎЕ» (Пераклады), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць: літаратуразнаўца, укладальнік выдання «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» Ціхан Чарнякевіч; пісьменнікі, куратары і перакладчыкі 4-томнага выдання Чэслава Мілаша па-беларуску Андрэй Хадановіч і Марына Шода; аўтары і куратары праекта «Czeladnik czasuLaiko pameistrysЧаляднік часу» (Літва—Польшча—Беларусь); прадстаўнікі інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» Юлія Цімафеева і Уладзя Лянкевіч, літаратары і перакладчыкі Віталь Рыжкоў і Анка Упала; рэжысёр і паэтэса Ганна Федарук, танцавальны дуэт «Алія Аціка», тэатр вогненнай імправізацыі «Асмігурд»; беларускамоўны trip-hop/downtempo гурт «B_SIDE».

Праект рэалізуецца пры падтрымцы дызайн-студыі pix.by/ і сайта kurs.by/.
Усім наведнікам у падарунак — унікальны дыск да трохгоддзя прома-групы ВЮ!
Вядучыя Віка Трэнас і Юлія Новік.

Пачатак у 18.00. Уваход па квітках у музей (3 000 руб.).

Кантакты: Віка Трэнас (аўтар праекта) +375 29 5607793, +375 29 1354495, e-mail: trenas007@gmail.com;vika-trenas.livejournal.com.
 
Каментаваць