Вінаваты ў антыказахстанізме

Расійскага рэжысёра Цімура Бекмамбетава, ураджэнца і гадаванца Казахстана, землякі выкрылі ў «антыказахстанскіх» і «антырасійскіх» дзеяннях за фільм, які мусіць з’явіцца.

Сцэнарысты Жайык Сыздыкаў і Мухамед Мамырбекаў у адкрытым лісце скардзяцца, што рэжысёр «цынічна і нахабна» будуе сюжэт паўторных «Джэнтльменаў удачы» вакол выкрадання казахстанскай рэліквіі — «Залатога ваяра».

«Выкарыстанне вобраза Залатога ваяра ў камедыйных абставінах мы лічым непрыхаваным здзекам з нашай краіны, так што Казахстан рызыкуе атрымаць цяпер ужо расійскі варыянт Бората», — тлумачаць падпісанты

Рэакцыя Расійскага Саюза кінематаграфістаў, куды быў скіраваны ліст, пакуль не вядомая.

Каментаваць