Выстава "Дух Гісторыі" адкрыецца 24 студзеня ў Музеі гісторыі беларускага кіно

Палацавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку — адзін з найлепшых узораў сядзібнай архітэктуры ў Беларусі. На жаль, нягледзячы на неаднаразовыя спробы рэнавацыі, комплекс знаходзіцца ў занядбаным стане і паволі руйнуецца.

У верасні 2011 палацава-паркавы комплекс набывае іншую форму існавання — маляўнічы твор, які адлюстроўвае не толькі графічныя характарыстыкі свайго прататыпу, але перадае змест і глыбіню ўсіх этапаў існавання помніка архітэктуры. Група выпускнікоў акадэміі мастацтваў два дні працавала над стварэннем жывапісных твораў. Мастакі здолелі за гэты кароткі час стварыць якасны паэтычны цыкл мастацкіх эскізаў. Адметная асаблівасць цыклу — імпрэсіяністычнасць мастацкага вырашэння і аптымістычнасць вобразнага зместу. У гурт мастакоў уваходзілі: Наталля Табушава, Аляксей Навумчык, Наталля Белавусава, Марына Барысенкава, Дар’я Шышкова.

24 студзеня 2012 года а 18.00 у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно ў Мінску па вул. Свярдлова, 4 адкрыецца выстава "Дух Гісторыі", дзе будуць прадстаўлены работы мастакоў, якія адлюстравалі на сваіх палотнах гэты выдатны архітэктурны комплекс.

Паводле radzima.org

Каментаваць