Выстава жывапісу італьянца Джузепе Аціні і беларуса Сяржука Цімохава

16 мая ў мінскай галерэі “Беларт Беларускага саюза мастакоў (БСМ) адкрылася выстава сучаснага жывапісу італьянца Джузепе Аціні і беларуса Сяржука Цімохава.

У экспазіцыі “Метамарфозы дэманструюццв 12 прац мастакоў-аднагодкаў — Цімохава, які аднаўляе ў сваіх палотнах складаныя структуры паганскай міфалогіі продкаў сучасных беларусаў і Аціні, які заклапочаны канцом свету і адлюстроўвае адчуванні апакаліпсісу ў сваіх карцінах.



16 мая ў мінскай галерэі “Беларт Беларускага саюза мастакоў (БСМ) адкрылася выстава сучаснага жывапісу італьянца Джузепе Аціні і беларуса Сяржука Цімохава.

У экспазіцыі “Метамарфозы дэманструюццв 12 прац мастакоў-аднагодкаў — Цімохава, які аднаўляе ў сваіх палотнах складаныя структуры паганскай міфалогіі продкаў сучасных беларусаў і Аціні, які заклапочаны канцом свету і адлюстроўвае адчуванні апакаліпсісу ў сваіх карцінах.

Першы намеснік старшыні БСМ Рыгор Сітніца назваў выставу “цікавай, прыгожай і вельмі адметнай. Паводле ягоных слоў, сама задума сумяшчэння творчасці такіх розных мастакоў здавалася загадкай, але вынік дужа усцешвае, бо выпадковае спалучэнне творчасці Аціні і Цімохава набыло “абсалютна невыпадковую якасць. “ Выстава сведчыць, што, дзякуючы нашым прыватным ініцыятывам, калі не ўсе атрымліваецца ў дзяржаўных устаноў, атрымліваецца ў мастакоў, бо мастацтва — самая эфектыўная дыпламатыя, — сказаў Сітніца.    



Старшыня БСМ, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Савіч назваў “вельмі высокім узровень жывапісу аўтараў гэтай цікавай выставы, што праводзіцца ў новай галерэі БСМ, якая адпавядае сучасным еўрапейскім стандартам.  

Мастацтвазнаўца Алеся Белявец адзначыла, што “чорныя дзіркі , якія запаланілі работы італьянскага творцы, разбураць не столькі плоскасць палатна, колькі нашу карціну свету. Паводле яе слоў, Сяржук Цімохаў прапануе пазітыўнае рашэнне, аднак гэты “пазітыў успрымаецца дваіста: яйка — сімвал пачатку жыцця — у некаторых яго творах ператвараецца ў аналаг чорнай дзіркі. “Такім чынам, кола замыкае сама экспазіцыя: нараджэнне ўтрымлівае пачатак разбурэння, а канец вызваляе месца для новых формаў існавання, — сказала мастацтвазнаўца.    

Джузепе Аціні выказаў падзяку беларускаму боку за арганізацыю выставы і адзначыў, што “даволі цяжка ў поўнай меры зразумець філасофію мастака. Ён назваў свайго беларускага калегу выбітным жывапісцам, якому ўласціва вялікая любоў да жывапісу і высокая тэхніка валодання гэтым жанрам выяўленчага мастацтва, што перажывае крызіс па ўсім свеце, у тым ліку і ў Італіі. “Але працы Цімохава, створаныя рукою і душою майстра, натхняюць мяне, — сказаў Аціні.



Паводле слоў Сержука Цімохава, ідэя гэтага мастацкага праекта належыць Джузэпе Аціні. “Па яго прапанове мы сустрэліся, пазнаёміліся і паразумеліся. Спачатку меркавалася зрабіць сумесную выставу маіх прац ню з нізкі “Чары купальскай ночы і яго серыі з вобразамі жанчын-мумій. Нам спадабалася гэтая цікавая ідэя. Але потым мы ад яе адмовіліся і вырашылі спалучыць мае творы з яйкамі і працы Джузепе з дзіркамі, якія, на ягоную думку, сімвалізуюць адзнакі любой матэрыі, якая існавала, існуе і будзе існаваць, — сказаў Цімохаў.



Аціні нарадзіўся ў 1960 годзе, жыве ў Турыне (Італія). Апошнія тры гады удзельнічаў у Міжнародным фэсце кітайскай акварэлі ў горадзе Лушань (Кітай), у Міжнародным біянале акварэлі ў Мінску, двойчы экспанаваўся ў выставачных залах Шанхая (Кітай) і зрабіў персанальную выставу ў галерэі “Domus Turca Ferrara (Феррара, Італія). 

Цімохаў нарадзіўся на Палессі ў 1960 годзе, жыве ў Мінску. Працуе ў станкавым жывапісу, графіцы і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Намесік старшыні БСМ па выставачнай дзейнасці. Лаўрэат і пераможца шэрагу біянале і плэнэраў. Творы знаходзяцца ў музеях, мастацкіх фондах і галерэях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і Велікабрытаніі, а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме мастака і за межамі Беларусі. 

Выстава працуе да 30 мая.

Каментаваць