Выставы ў Музеі сучаснага мастацтва

На Ноч музеяў ў Музеі сучаснага мастацтва адчыніліся адразу тры міжнародныя праекты, якія аб’ядналі працы майстроў таксама з трох краін – Польшчы, Швецыі і Беларусі.

У найвялікшай залі расмесцілася экспазіцыя “Сучасны польскі жывапіс, якая, насуперак абагульнення ў назове, прадстаўляе творчасць выпускнікоў Катавіцкай акадэміі мастацтваў, установы, якая 60 год працавала як графічны факультэт Кракаўскай мастацкай школы, але ўжо 10 год існуе як самастойная мастацкая міні-акадэмія.



На Ноч музеяў ў Музеі сучаснага мастацтва адчыніліся адразу тры міжнародныя праекты, якія аб’ядналі працы майстроў таксама з трох краін – Польшчы, Швецыі і Беларусі.

У найвялікшай залі расмесцілася экспазіцыя “Сучасны польскі жывапіс, якая, насуперак абагульнення ў назове, прадстаўляе творчасць выпускнікоў Катавіцкай акадэміі мастацтваў, установы, якая 60 год працавала як графічны факультэт Кракаўскай мастацкай школы, але ўжо 10 год існуе як самастойная мастацкая міні-акадэмія.

Найперш кідаецца ў вочы шырокая разнастайнасць стылістыкі твораў – ад нэарэалізму, нэарамантызму да відавочных уплываў амерыканскага поп- і оп-арту, – у роўнай ступені адзначаных высокай якасцю выканання. Узнікае ўражанне паўнавартаснага міні-музея сучаснага мастацтва.

Як сцвярджаюць польскія крытыкі, гэта невыпадкова. З аднаго боку, сілезская графічная школа займала ў выдатнай у цэлым школе польскай графікі і плакату выбітнае месца. З другога, шмат якія яе выпускнікі, атрымліваючы дыпломы графікаў, выпраўляліся ў падарожжа па творчым жыцці як паўнавартасныя мастакі-станкавісты. Праўда, пераважна з адзнакай “радзімага гнязда графікі – схільнасцю да працы ў майстэрні, апавядальнасці і вобразнасці мастацкай мовы. Падобны феномен вядомы і ў Беларусі – варта прыгадаць імёны Міколы Селяшчука ці Ўладзіміра Савіча, ды і многія іншыя. Такім чынам, чытач разумее, што захапляльнае відовішча пры наведванні гэтай выставы яму гарантаванае.

Пераходам да шведска-беларускай экспазіцыі служыць размешчаная ў файе музея фотавыстава “За кулісамі польскага тэатра беларускага майстра Андрэя Васілеўскага. Гледачам прапанаваны вынік паездкі фатографа на фестываль “Prapremier (верасень 2010) у польскі горад Быгдашч.

Падарожжа прадугледжвала знаёмства з сучасным польскім тэатрам, што мастак і рабіў, наведаўшы пасля Быгдашча таксама сталіцы польскай сцэны – Варшаву і Кракаў, з фатаапаратам у руках. Атрымалася панарама не толькі сцэны, але жыцця і прыгажосці людзей і навакольнага гарадскога асяроддзя, убачаная ў выразным мастацкім стылі.

Сцэна і таямнічы свет па-за кулісамі, сустрэчы ў кавярнях і ўтульныя куткі старых гарадоў, якія вабяць да сябе па заканчэнні тэатральнага дзеяння, каб прайсціся, перажываючы свежыя ўражанні спектакля. Сваеасаблівы слайд-фільм пра творчыя ўражанні ад тэатральнага фестываля і прыгожай краіны. Перад намі – непастановачная каляровая аўтарская фатаграфія. Як заўважаюць крытыкі, “у гэтай серыі работ Васілеўскага няма парадоксаў і жорстка выбудаваных кадраў, няма модных маніпуляцый лічбавай апрацоўкі, але ёсць адлюстраванне асабістасці аўтара, якому цікавы навакольны свет, і які шчодра дзеліцца ім з гледачамі.

На пару дзён пазней, 17 мая, адчынілася экспазіцыя шведскай і беларускай карыкатуры “Сам-насам з кліматам. Як вынікае з назвы – яе тэматыка – экалагічная. Імёны беларускіх удзельнікаў праекту на радзіме дастаткова вядомыя, а вось шведскі бок – адкрывае нам новыя гарызонты.



Працы маладых творцаў ужо праехалі некалькі краін – ад верасня 2010 яны экспанаваліся ў Ісландыі, на Балканах, Малайзіі, Сірыі, Латвіі і Расіі. А ў Беларусі пасля Мінску наведаюць Гомель. Прынцып экспанавання па ўсім свеце аднолькавы: да шведскіх аўтараў далучаюцца мясцовыя мастакі.   Такім чынам, выявы, у дадзеным выпадку, беларускіх і шведскіх аўтараў складуць візуальны шэраг экспазіцыі, даступным спосабам ўздымаючы перад гледачом пытанні зменаў клімату.

Акрамя выставы шведска-беларускай карыкатуры, у рамках праекта адбудзецца шэраг іншых мерапрыемстваў, сярод якіх майстар-класы і круглы стол. Варта дадаць, што праект уваходзіць складанай часткай ў праграму Дзён шведскай культуры-2011, арганізаваных амбасадай Швецыі ў Беларусі.

Карыстаючыся выпадкам, запрашаем чытачоў на адну з бліжэйшых падзей у рамках Дзён – канцэрт-прэзентацыю музычнага дыска “Чара Зміцера Вайцюшкевіча 1 чэрвеня ў Палацы культуры ветэранаў у Мінску. Прагучаць песні на вершы шведскіх паэтаў у перакладах Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Дзмітрыя Плакса.

Змена экспазіцый у Музеі сучаснага мастацтва адбудзецца пасля 5 чэрвеня.

Каментаваць