Вялікі юбілейны канцэрт гурта Rokash

25 кастрычніка ў клубе Re:Public адзбудзецца вялікі святочны канцэрт, прысвечаны дзесяцігоддзю мінскага неафольк-рок гурта Rokash і прэзентацыі новага ЕР гурта "Пад знакам крумкача". 



У канцэрце таксама прымуць удзел гурты Pawa, Re1ikt, Unia i Rosy. Спецыяльны госць канцэрту — Алег Хаменка (гурт Палац).

Гурт Rokash быў утвораны ў канцы 2004 году. Першапачаткова музыка гурта была арыентавана на акустычны медыевал-фольк. У цяперашні час музыка гурта ўяўляе сабою электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі. Разам з тым прысутнічаюць элементы такіх стыляў як фольк-метал, прагрэсіў, арт-рок і інш.

Канцэпцыяй творчасці гурта Rokash з'яўляецца спроба спалучэння ўласнага разумення містычнай атмасферы беларускай даўніны разам з найбольш актуальнымі сучаснымі музычнымі стылямі. Сваей творчасцю гурт хоча разбурыць стэрэатып адносна таго, што фолькавая музыка архаічна па сваей сутнасці і не мае рэсурсаў для далейшага развіцця.

У 2011 годзе свет пабачыў дэбютны паўнафарматны альбом гурта "Запалі агонь", які быў станоўча ўспрыняты крытыкамі і быў прызнаны лепшым беларускім альбомам 2011 года па версіі партала alternative.by. За гады існавання Рокаш прыняў удзел у вялікай колькасці фестываляў і канцэртаў на пляцоўках Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі. Rokash выступаў разам з такімі гуртамі, як Fleur, Бумбокс, Gods Tower, Тінь Сонця, NRM, Neuro Dubel і інш. Удзельнікі фестываляў "Трыпільскае кола 2009 і 2011" (Украіна), Купальскае кола 2014 (Украіна), "Tautu muge 2012" (Літва), Spotkania folkowe 2006 (Польшча), GBOB 2013 (Беларусь) і шматлікіх іншых. У 2009 і 2011 гадах песні гурта траплялі ў лепшыя 12 песень году па версіі хіт-параду "Тузін гітоў". У 2011 годзе гурт Рокаш заняў трэцяе месца на ўсебеларусім рок-фестывалі Men's fest. Фіналісты Музычнага спарынга 2009.

Пачатак канцэрту ў 17 30.

Квіткі ад 90 000 да 150 000. Кропкі продажу: каса клуба Re:public, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка, пераход Я.Коласа і інш.

Усім, хто набудзе квіток папярэдне, у дзень канцэрту кампакт-дыск у падарунак!

Даведкі па тэл. 029 6490888, 029 1103535

Каментаваць