Вечарам паэзіі і аўтарскай музыкі «Art Jam» споўніўся год (фотарэпартаж)

У антыкавярні «Дом Фішэра» 30 сакавіка прайшоў святочны «Art Jam», які быў прысвечаны серыі паэтычна-музычных імпрэзаў для пачынаючых маладых лірыкаў і выканаўцаў, што ладзяцца ўжо цэлы год.



У падзеі прынялі ўдзел паэты Ірына ЗоркоЮра Корзун, Павел Дарохін, Ганна Комар, Мікіта Найдзенаў, музыныя гурты «Судороги Степана» і «Лепшы Квас», а таксама творчае аб'яднанне ўраўнаважаных людзей «Няхай».

Па словах арганітара імпрэзаў Алеся Снега, за цэлы год, а гэта больш за 10 вечароў, удзельнікі і госці «Art Jam» натхняліся, развіваліся, стваралі нечаканыя дуэты і рабілі цікавыя творчыя эксперыменты. За гэты час у мерапрыемства з'явілася свая публіка і выступоўцы.

Серыя вечароў працягнецца і далей. Магчыма кожны «Арт джэм» будзе мець свае асаблівасці і новых удзельнікаў і выканаўцаў.

Наступны сустрэча пройдзе 14 красавіка і адбудзецца ў фармаце «cover evening». У яе межах прагучаць кавер-версіі ў выкананні музыкаў і неаўтарскія вершы ад выступоўцаў.

Каментаваць