“Водар кахання” ад мастачкі Зоі Луцэвіч

У Мінску, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага дэманструецца выстава Зоі Луцэвіч “Водар кахання”.



У гэтай незвычайнай выставе вядомай беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч прадстаўлены жывапісныя нацюрморты, размаляваныя кампазіцыі з дрэва разам з кампазіцыямі водараў, спецыяльна створанымі да выставы адным з лепшых парфумераў свету Алегам Выглазавым.  

Фрагменты экспазіцыі

Як адзначае Зоя Луцэвіч, палітры колеру і паху супадаюць, прычым спектры колераў і водараў утвараюцца па аднолькавых законах. Так, на меркаванне мастачкі, ружовы колер мае водар бэзу і маліны, чырвоны — ружы і лясной ягады, сіні — марского ранішняга паветра, халоднай вады, Арктыкі і блакітнай незабудкі, а зялёны і лімонны — яркай зеляніны, лайму, зялёнай травы, маладой ялінкі, зялёнага багавіння, прычым у гэтых двух колерах прысутнічае лёгкая нота чысціні, пах маладосці і вясны.

Цнатлівасць

Выстава — вынік шматлікіх даследаванняў і эксперыментаў. Калі ў Зоі Луцэвіч нарадзілася ідэя злучыць колер і пах, яна пачала вывучаць іх уздзеянне на псіха-эмацыйную сферу чалавека. Вось чаму экспазіцыя стварае своеасаблівую атмасферу сінтэзу колеру і водару. Нацюрморты Зоі Луцэвіч на палатне духмяна пахнуць, бо мастачка малюе не толькі кветкі, але і іх водары. 

Фрагменты экспазіцыі

Выстава працуе па 5 кастрычніка.

Дабравешчанне

Фрагменты экспазіцыі

Каментаваць