Vulica Brasil: «Мы робім не толькі эстэтыку, але і паляпшэнне»

Ужо трэці раз Беларусь наведаюць госці з Бразіліі, каб дадаць каларыту вуліцам Мінска разам з нашымі мастакамі падчас бразільска-беларускага фестывалю стрыт-арту Vulica Brasil.

У 2014 годзе гэты фэстываль стаў першым крокам у жыцці гарадскога мастацтва Мінска. Да гэтага мы бачылі ў асноўным толькі шэрыя сцены будынкаў. Большасць спроб хоць неяк дадаць фарбаў былі нелегальнымі і заўседы прыводзілі да аднаго — праява крэатыўнасці зафарбоўвалася  жудаснымі фарбамі.

Канешне, бываюць розныя неспадзяванкі нават і з дазволеным графіці. Вось, напрыклад, што здарылася са знакамітым і любімым жыхарамі катом у шаліке:

 Але ўсе працы, якія былі зроблены ў рамках гэтага фэсту, усё яшчэ радуюць людзей новымі фотаздымкамі ў сацыяльных сетках.

У гэтым годзе вялікая ўвага надаецца тэме экалогіі. Напрыклад, мастак Ramon стварае своеасаблівы калейдаскоп з розных жывёл Беларусі, якія знікаюць. А пасол Бразіліі адзначыў, што тэма экалогіі — фундаментальная для любога бразільскага праекта, гэта агульная заклапочанасць для Бразіліі.



Прадзюсар праэкта Міла Котка

Прадзюсар праекта Міла Котка распавяла, што ў гэтым годзе яны арганізавалі сустрэчу з усімі людзьмі, хто працуе на сталічнай вуліцы Кастрычніцкая. Гэта было зроблена для таго, каб наладзіць камунікацыю і выявіць праблемы, якія там існуюць. Напрыклад, праблема смецця ці недахопу азелянення. Яны вырашылі, што сваім фэстам могуць зрабіць нешта большае. Таму ў гэтым годзе можна будзе пабачыць сапраўднае паляпшэнне вуліцы з мастацкага, урбаністычнага і экалагічнага пунктаў гледжання.

Беларускія і бразільскія архітэктары распрацавалі цэлы праект адносна Кастрычніцкай. Яго прэзентацыя адбудзеца 9 верасня.

Ужо зараз на вуліцах працуюць два мастакі з Бразіліі — Speto і Ramon Martinas. Астатнія хутка даляцяць да нас на самалётах “Belavia”.

Мастак Speto (з мікрафонам)

Speto, які прыляцеў самы першы, адзначыў, што адчувае сябе як дома, таму што надвор’е такое ж як і ў Бразіліі. Яшчэ яму дапамагае маляваць гасціннасць людзей: “Тут у людзей вялікае сэрца, — кажа Speto. — Гэта вельмі дапамагае”.



Мастак Ramon Martinas (з мікрафонам)

"Прывітанне! — павітаў па-беларуску Ramon Martinas. — Я не вельмі добры ў тым, каб гаварыць. Для мяне жыццё кароткае, а мастацтва — доўгае. Я спадзяюся, што тое мастацтва, якое я буду тут рэалізоўваць, зможа прынесці радасць шматлікім пакаленням. У мяне бракуе слоў, каб падзякаваць, і маё сэрца зараз моцна б'ецца. Вялікі дзякуй за энергію ўсіх людзей, дзякуючы якім гэты фэст можа існаваць. У завяршэнне хацелася б сказаць, што я бачыў зубра і ён выдатны".


Куратар праэкта Даніла Коста (з мікрафонам)


Цікавыя лічбы пра фестываль ад куратара праекта Данілы Коста:

  • Гэта першы фэстываль урбан-арта ў Мінске за 949 гадоў існавання города
  • За першыя два этапа фэсту было намалявана 10 муралаў
  • Толькі за гэты год будзе зроблена больш за 10 мастацкіх інтэрвенцый. Сярод якіх 2 вінтажных трамвая, што будуць размаляванныя, а таксама “зялёная сцяна”
  • Праекту толькі ў Мінске памагаюць больш чым 170 валанцёраў
  • З Бразіліі прыедуць 20 чалавек, сярод якіх мастакі, памочнікі і музычны гурт.


У гэтым годзе рэкордная колькасць дзён адведзена на сам фэстываль — 3 тыдні, якія будуць насычаны разнастайнымі падзеямі. Як кажа Міла: “Адна з галоўных задач удзельнікаў праекта — ператварыць Кастрычніцкую ў сапраўднае творчае месца, свабоднае для самавыяўлення”.

Калі прыедуць усе, арганізатары абяцаюць мастацкую сустрэчу, падчас якой кожны з бразільскіх і беларускіх мастакоў раскажа пра сябе, зробіць адмысловую прэзентацыю.  Гэта адбудзецца 7 верасня — Дзень незалежнасці Бразіліі.

Закончыцца фестываль 17 верасня: на Кастрычіцкай адбудзецца вялікае свята з дыджэямі, танцамі і выступам гурта з Бразіліі Ju Moraes.

Мастакі і іх лакацыі:

1. Speto (Сан-Паўлу, Бразілія)

Месца: гатэль “БелРостІнвестБуд” (вул. Кастрычніцкая 25, левая частка сцяны)

2. Ramon Martins (Сан-Паўлу, Бразілія)

Месца: Корпус МЗКР № 5 (вул. Кастрычніцкая 19-5)

3. Imai Yusk (Сан-Паўлу, Бразілія / Берлін, Германія)

Месца: Корпус МЗКР № 5 (вул. Кастрычніцкая 19-5)

4. L7M (Сан-Паўлу, Бразілія)

Месца: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, сярэдняя частка сцяны)

5. Finok (Сан-Паўлу, Бразілія)

Месца: вул. Няміга 30 і трамвай на Кастрычніцкай

6. Bazinato (Маладзечна, Беларусь)

Месца: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, правая частка сцяны)

7. Cowek & Moss Town Studio (Ліда, Беларусь)

Месца: МЗКР (вул. Кастрычніцкая 16)

8. Grino (Мінск, Беларусь)

Месца: трамвай на Кастрычніцкай

 

З поўнай праграмай мерапрыемства можна азнаёміца тут.

А калі вам цікава, што намалявана на Кальварыйскай, то прапануем прачытаць наша леташняе інтэрв’ю  з Цьяга Тоэсам — бразільскім мастаком, які наведаў нас тады. 

Каментаваць