Вулічнае свята да Дня незалежнасці Украіны пройдзе ў Мінску

20 жніўня ў Мінску на тэрыторыі Верхняга гораду пройдзе Свята ўкраінскай культуры. Імпрэза прысвечаная 26-й гадавіне незалежнасці Украіны.
фота golos-narodu.com.ua

фота golos-narodu.com.ua


Арганізатарамі выступяць амбасада Украіны ў Беларусі, Мінгарвыканкам, Цэнтр нацыянальных культур, беларускае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра». Пастаноўшчыкам і вядоўцам запрошаны ўкраінскі рэжысёр Глеб Кудрашоў.

Як паведамляе амбасада Украіны, у свяце возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадзкіх арганізацый Беларусі і выканаўцы з Украіны. У дзённай праграме выступяць тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты — народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Каларытам народнай і аўтарскай песні парадуе заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка.

Вечаровая частка будзе складзеная з твораў «залатога фонду» ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураіўна».

Акрамя таго, арганізатары прапануюць набыць нацыянальныя сувеніры і кнігі, ацаніць выставу вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, наведаць кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама паспытаць стравы ўкраінскай кухні.


Радыё Свабода


Каментаваць