Выйшаў з друку перакідны краязнаўчы каляндар Гродзеншчыны на 2014 год

Прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Аляксей Пяткевіч і рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік падрыхтавалі і выдалі “Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар” на 2014 год, прысвечаны Гродзеншчыне. Падобны каляндар не выдаецца ні ў адной вобласці Беларусі.

 



“Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар”


Гэта ўжо пяты выпуск такога календара.  У ім пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гродзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі.

Ранейшыя календары мелі даволі вялікі поспех і выклікалі зацікаўленасць не толькі на Гродзеншчыне, але і па ўсёй Беларусі. Выданне з’яўляецца пэўным крокам у развіцці гродзенскага краязнаўства, паколькі нацэльвае краязнаўцаў з Гродна і рэгіёнаў на працу па пэўных датах і з пэўнымі людзьмі, якія адзначаны ў календары.

Каментаваць