Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Выйшла кніга пра адзін з найстаражытнейшых спобасаў пісьма ў Беларусі

Пабачыла свет кніга вядомага гісторыка і краязнаўца Кастуся Шыдлоўскага, які доўгі час займаецца адраджэннем старажытных спосабаў пісьма.
У новай кнізе, якая называецца «Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню», аўтар у захапляльнай форме распавядае пра гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, які шырока выкарыстоўваўся ў тым ліку і нашымі продкамі. Прычым робіць гэта Кастусь Шыдлоўскі віртуозна: кніга напісана вельмі лёгкай мовай, чытаецца на адным дыханні і таму будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, а не толькі спецыялістам.

Варта адзначыць, што Кастусь Шыдлоўскі не толькі даследуе гісторыю васковых таблічак, але і вырабляе іх сам! Ён працуе ў Цэнтры славян і вікінгаў у польскім мястэчку Волін, дзе займаецца гістарычнай рэканструкцыяй. Неабыякавым да гісторыі будзе цікава зазірнуць у апошні раздзел кнігі, дзе аўтар дае парады, як самому зрабіць васковую таблічку ў хатніх умовах.

Багата ілюстраванае выданне стане прыемным падарункам для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.

Кнігу Кастуся Шыдлоўскага Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню” можна набыць ў наступных сталічных крамах:
“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72);
“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);
“Веды” (вул. К.Маркса, 36);
“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11);
“Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19);
“Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14);
“Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75);
“Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9);
У рэгіёнах:
Берасце
Іскра (вул. Пушкінская, 4)
Бабруйск
“Крыніца ведаў” (вул. М. Горкага, 31)
Ліда:
“Кніжны свет” (пр. Перамогі, 33)
Наваполацк
Дом кнігі (вул. Маладзёжная, 145)
Маладзечна
“Спадчына М” (вул. Прытыцкага, 7) (з 13.10.2017)
А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Паводле прэс-рэліза

Каментаваць