«Вымярэнні пустэчы» ў фотаздымках

Усю другую палову ліпеня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» экспануецца выстава «Вымярэнні пустэчы». Гэта праект «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа LiberalArts у Беларусі (ECLAB).



«Вымярэнніпустэчы» — рэфлексія над актуальнасцю праблемы, а таксама яе дыскурсіўным вымярэнні. Калі гаворыцца, што няма нічога, ужо з’яўляецца нешта. У прасторы галерэі будзе паказаны архіў прац беларускіх мастакоў (пачынаючы з 90-х гадоў), якія тэматычна або фармальна закранаюць праблему пустэчы.

Па словах арганізатараў, у праекце прадстаўлены работы маладых мастакоў, створаныя ў асноўным спецыяльна для выставы. Гэта экспазіцыя —  спроба актывацыі пустэчы, даследавання, асваення і, магчыма, пераадолення.

Выстава праходзіць штодзённа да 30 ліпеня, уваход вольны. У нядзелю, 19 ліпеня, і ў чацвер, 30 ліпеня, адбудуцца куратарскія экскурсія. А 28 ліпеня пройдзе лекцыя пра пустэчу Антона Барысёнка і Веры Залуцкай.

Каментаваць