Выстава World Press Photo ў Мінску

У Мінску адкрылася для наведвання міжнародная выстава «World Press Photo 2018», на якой прадстаўлены лепшыя фатаграфіі свету. На экспазіцыі можна ўбачыць здымкі ў намінацыях «Спорт», «Прырода», «Людзі», «Экалогія», «Агульныя навіны» і інш. У гэтым годзе адбылася асобная намінацыя «Працяглыя праекты».
Выстава прыязджае ў Мінск толькі пяты год, а сёлета сусветна вядомы праект ўпершыню ў Беларусі быў прадстаўлены ў Горадні.
Чытайце таксама:

Жанчыны на першым плане


Фотаконкурс аб’яднаў 125 краін, фатографы якіх такім чынам уздымалі нейкія праблемы, якія «маюць значэнне». Такія праекты дапамагаюць зразумець не толькі іншыя краіны і перажыць іх праблемы, але і сябе.
Тытул «Сусветнае прэс-фота-2018» атрымала праца венесуальскага фатографа Ранальда Шэміта. Ён зрабіў здымак ахопленага агнём пратэстоўца падчас антыўрадавых выступаў у Каракасе 3 мая 2017 года.

Выстава ў Мінску будзе адкрытая для наведвання з 23 мая да 12 чэрвеня ў прасторы кульцэнтру КОРПУС.

Фота аўтаркі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 11:57:18
Не зразумеў чые здымкі - хто аўтар фотаздымкаў, але мне не спадабалася падача рэпартажу з выставы ў дадзеным артыкуле. Нейкі эксперымент, а не фотарэпартаж.

Каментаваць