Выставу творчасці Валянціна Губарава варта паглядзець усім беларусам (фота)

Вечарам 26 мая на плошчы імя Якуба Коласа ў Мінску ў рамках праекту «Мастак і горад» адкрылася выстава рэпрадукцый сусветна вядомага беларускага жывапісца Валянціна Губарава.


 

Як адзначае куратар праекту, дырэктарка Музею сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч, у займальных карцінках-падзеях са звыклымі сюжэтамі, тварамі і вобразамі адчуваецца працяг традыцый Пітэра Брэйгеля, Ераніма Босха і Анры Русо.

 

Валянцін Губараў — вельмі далікатны, па-дзіцячы адкрыты і дасканалы бытапісец тутэйшага жыцця. Ён любіць сваіх герояў — наіўных, смешных, недарэчных, шчырых і кранальных.



 

Праз эзопаву мову твораў лучыцца тонкі гумар творцы. Аўтар нібыта апавядае байкі пра сваіх знаёмых сярод такога звыклага для кожнага з нас з дзяцінства атачэння.

 

Шчырыя пачуцці мастака закранаюць самыя таемныя струны душы кожнага гледача і прымушаюць яго адчуць сваю датычнасць да аўтарскіх тэмаў і вобразаў.



 

Гэтую выставу, што фінансаваў банк ВТБ, раю паглядзець усім беларусам. Таму што экспазіцыя падштурхоўвае нас пасмяяцца з саміх сябе. А гэта так неабходна ў няпростыя для беларусаў і Беларусі часы.



 



 


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-05-27 14:28:17
Які Босх? Тут "працяг традыцый" Пірасмані ды інш. наіўных мастакоў, часткова - Шагала. Я прызнаю важнасць такога кірунку, але творы Губарава неяк не ўразілі. Можа, французам такая "ўсходнееўрапейская экзотыка" і падабаецца...

Каментаваць