Заўтра ў Мінску адкрыецца XVII Фестываль габрэйскага кароткаметражнага кіно

Адкрыццё фестывалю адбудзецца 13 снежня ў 10:00 па адрасе: вул. В. Харужай, 28 (Мінскі габрэйскі абшчынны дом)



Ужо 17-ы год запар у Мінску адбудзецца адна з самых важных падзей у жыцці габрэйскай абшчыны горада — фестываль габрэйскага кароткаметражнага кіно.
 
 
Фестываль ужо даўно набыў статус міжнароднага. За 17 гадоў існавання ў адборы прымалі ўдзел каманды з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Прыбалтыкі, Германіі і Ізраіля.
 
 
У фестывалі ўдзельнічаюць мастацкія кароткаметражныя аматарскія фільмы, якія падымаюць актуальныя для габрэйскага народа тэмы. У склад журы фестывалю ўваходзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне кінамастацтва, акцёрскага майстэрства, а таксама габрэйскіх ведаў і традыцый.
 
 
Гасцей фестывалю ў гэтым годзе чакае маса цікавых мерапрыемстваў:
 
 
— Лекцыі і майстар-класы ад прафесіяналаў у галіне кінамастацтва;
 
 
— Дыскусіі аб сутнасці і спецыфіцы габрэйскага кіно;
 
 
— Прагляд конкурсных работ фестывалю.
 
 
Мы ўпэўненыя, што дадзены фестываль заслугоўвае асаблівай ўвагі гледачоў, бо прапануе гасцям пазнаёміцца з унікальным і самабытным габрэйскім мастацтвам, якое з'яўляецца неад'емнай часткай спадчыны беларускай культуры.
 
 
Будзем рады бачыць Вас сярод гасцей нашага Фестывалю!
 
 

Кантакты для сувязі

 
 
Менеджэры па сувязях з грамадскасцю:
 
 
Артур Райскі (+37544 7830273)
 
 
Ягор Кушнір (+37529 1278870)
 
 
e-mail: info@jff.by

Каментаваць