Забароненая выстава «Заходнебеларуская Атлантыда» на адзін вечар адкрыецца ў Мінску

Забароненая выстава «Заходнебеларуская Атлантыда» на адзін вечар адкрыецца ў Мінску.



Нагадаем, 12 верасня ў Заслаўскім музеі мусіла адкрыцца выстава «Заходнебеларуская Атлантыда», аснову якой склала прыватная калекцыя Ігара Мельнікава. Выставу забаранілі.

Тым не менш, 26 верасня а 17.45 па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыюcа, 4. Бізнэс-клуб «Imaguru» у межах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі» усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з выставай. Ігар Мельнікаў асабіста правядзе па ёй экскурсію.

Уваход на канферэнцыю вольны.

Яшчэ па тэме:

Ігар Мельнікаў: Зрабіць і адчыніць гэту выставу для мяне было справай гонару

Скандал вакол Заходнебеларускай Атлантыды (абноўлена + фота)

Заходнебеларуская Атлантыда зноў пад пагрозай

Віртуальная экскурсія па зачыненай выставе

Гісторыю не выкінеш і не забароніш

Каментаваць