Дзесяцігоддзе "Срэбнага вяселля" (фотарэпартаж)

У мінскім клубе "Prime Hall" прайшоў канцэрт "Срэбнага вяселля" — беларускага кабарэ, што ўтварылася ў 2005 годзе. Канцэрт быў прысвечаны дзесяцігоддзю гурта.



На сцэне "Срэбнае вяселле" прадэманстравала максімальна творчы падыход да працы, ператварыўшы звычайны выступ у сапраўднае шоў: апроч музычнага складніку, быў паказаны і перформанс у розных касцюмах і з разнастайнай атрыбутыкай.

Адразу прыкметна тое, наколькі ўсё ж такі гэта жывы гурт: глядзець ды слухаць іх жыўцом ці слухаць у запісе — дзве розныя рэчы. "Срэбнае вяселле" вельмі адышло ад кабарэ, але тая атмасфера засталася.

"Траўні сэрца застаецца ляжаць на мосце на тым
Пускаючы папіросавы дым
У халодных пясках, у тужлівых цісках
З пісталетам у руках"

"Срэбнае вяселле" "Pont Neuf"

Перад тым, як прагучала песня "Pont Neuf", вакалістка гурта Бенька сказала, што гэта песня гучыць у гонар Сяргея Будкіна. Калісьці Будкін спытаў іх: чаму яны не выконваюць нічога на беларускай мове. Вось так і з'явілася песня "Pont Neuf" — сумесь французскага і беларускага свету. Яшчэ вакалістка адзначыла, што яны спрабавалі граць яе на рускай мове, але на ёй неяк не гучыць: "Напэўна, беларускі і французскі дзесьці вельмі падобныя", — адзначыла Бенька.

 Адну песню Бенька выканала разам з вакалістам гурта «Касіяпея» — Іллёй Чарапко-Самахвалавым



Наталля Куніца, таксама вядомая сваім сольным праектам "Mustelide"

Пад канец усё сышло ў нейкі дзікі хаос, мабыць, з-за таго, што гурт спрабаваў максімальна адарвацца на свой юбілей. 

Таксама ў "Срэбнага вяселля" нядаўна выйшаў новы кліп на песню "Ag". Кліп вельмі дэпрэсіўны, зняты ў чорна-белым колеры. У кліпе быццам паказваецца маркота сталага чалавека, скрозь прызму настальгіі пра дзяцінства. 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-06 14:24:10
Дзякуй за фотарэпартаж, лічу "Серебряную свадьбу" адным з найлепшых гуртоў сучаснасці. З тэхнічных прычын не змог пабываць на канцэрце, таму мне цікава, якія яшчэ песні гучалі, апрача
"Pont Neuf", якую ролю грала Н. Куніца... "Дзікі хаос" - характарыстыка яскравая, але малаінфарматыўная. І не сказаў бы я, што кліп "Ag" надта ўжо
дэпрэсіўны. Што ў ім няма такога драйву, як у кліпах на "Жизненный опыт" і "Adieu, la tete" - праўда, і праз гэта я крыху сумую :(
  • Уладзіслаў Рубанаў
  • 2015-11-06 17:12:39
Вось амаль поўны трэкліст з канцэрту (арфаграфія крыніцы захаваная):



1 частка



Адьюлятэт

Пылесос

Идтилететь

Жизненныйопыт

Пищеваяцепочка

Доутра

Вышеракушекитрав

Я луна

Пакетики

Межнами

Лямур-Путан

Человек-паук

Стрижи

Подъезды

Спрятаться и скрыться

Ангел

шарики

Я жизнь люблю

Турдефранс

Вертолетик



2-3 часткі

Визит

Дождик

Врозь

Городок

Химель

Солдат

Океан

Супруг

Шрайбмир

Декаданс

Масерселямур

Цветы

Нестыдно

Франция

Я так

ПонтНеф

Чижик

Привидения

Стараяпадла

Баскервиль

Наполеон

Скокпоскок

Речка

Рыбы

Разнообразно

Потанцевала

Раны

Пилоты

Такоекино

Спасибо
  • Уладзіслаў Рубанаў
  • 2015-11-06 17:15:56
Што тычыць Наталлі Куніцы, яна ўдзельнічала ў канцэрце як клавішніца.



Дзякуй за пытанні!
  • ВР
  • 2015-11-07 23:14:25
Усё-ткі прозвішча Наталлі з "Mustelide" - КУНІЦКАЯ. А з Куніцай я працаваў на пошце :)
  • ВР
  • 2015-11-06 17:32:42
Дзякуй за адказы! Ужо ведаю, што скончылася ўсё ледзь не ў 1.00 ночы - бедны персанал "Прайм-хола"... Вось 19 верасня ў тэатры эстрады музыкі ў паўтары гадзіны ўклаліся.

Каментаваць