Запрашаем у вандроўку ў госці да Тодара

23-24 жніўня Магілёўскае ТБМ запрашае ў захапляльную і пазнавальную вандроўку (субота-нядзеля) "У госці да Тодара".



У праграме — рэдкія найцікавейшыя мясціны Гарадзеншчыны, палатачны гарадок на сядзібе Зміцера Вайцюшкевіча "Вайцюшкі", беларускія спевы і добрая кампанія на 2 дні!
 

Прыкладны маршрут:

1-ы дзень: Магілёў — Мінск — Лаздуны — Юрацішкі — Трабы — Суботнікі — Ліпнішкі — Іў'е — Вайцюшкі.


2-і дзень: Ганчары — Тарнова — Белагруда — Ваверка — Мураванка — Вялікае Мажэйкава — Мінск — Магілёў

Паклапаціцеся пра турыстычны рыштунак — палатка, спальнік, дыванок і г. д.
 

На вандроўку пажадана запісацца загадзя па тэлефон +375 29 388-35-61 (Алег)

12 жніўня а 18.30 у Магілёве ў Палацы культуры вобласці адбудзецца прэзентацыя вандроўкі. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Пажадана прыносіць папярэднюю аплату.

Каментаваць