Запрашаюць залатыя галасы песняроў

Канцэрт «Залатыя галасы залатога састава ансамбля «Песняры» з удзелам былых салістаў гэтага легендарнага ансамбля, заслужаных артыстаў Беларусі Леаніда Барткевіча і Анатоля Кашапарава адбудзецца 10 красавіка ў канцэртнай зале «Мінск» а 19 гадзіне.



Не трэба лішні раз нагадваць, што самай запамінальнай музычнай з’явай Беларусі мінулых гадоў слухачы з ўсіх прастораў былога Савецкага Саюза называюць творчасць легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» і яго кіраўніка Уладзіміра Мулявіна.

Творая спадчына «Песняроў» застаецца актуальнай і па сёняшні дзень, калі ўся музычная грамадскасць краіны і прыхільнікі ансамбля на прасторах СНД будуць адзначаць 45-годдзе славутага беларускага калектыва. Да юбілею «Песняроў» рыхтуецца альбом-трыб’ют пад умоўнай назвай «ПесняРок-2», на якім сваю інтэрпрэтацыю твораў ансамбля прадставяць маладыя музыканты і гурты, а таксама ветэраны айчыннай рок-сцэны. Гэты праект, прысвечаны ансамблю «Песняры», завяршыцца канцэртам-прэзентацыяй дыска. Мяркуеццада да юбілею «Песняроў» правесці і шэраг іншых канцэртаў і культурніцкіх імпрэз, як на дзяржаўным узроўні, так і сіламі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

Адной з такіх заўважных падзей да 45-годдзя знанага беларускага калектыва стане канцэрт пад назвай «Залатыя галасы залатога саставу ансамбля «Песняры», у якім прымуць яго былыя салісты, заслужаныя артысты Беларусі Леанід Барткевіч і Анатоль Кашапараў.

Нагадаем, што Леанід Барткевіч быў салістам ВІА «Песняры» з 1970 па 1980 год. Пасля з-за немагчымасці спалучаць вучобу ў ГІТІСе з работай у «Песнярах», пакінуў ансамбль і ў 1991 годзе разам з жонкай Вольгай Корбут выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША. Пасля вяртання на Радзіму ў 1999 годзе зноў стаў салістам «Песняроў» і працаў ў калектыве аж да смерці Уладзіміра Мулявіна ў 2003 годзе. З 2008 па 2009 годы — кіраўнік свайго асабістага ансамбля «Песняры».

Візітоўкамі Леаніда Барткевіча стала выкананне такіх «песняроўскіх» хітоў, як «Белавежская пушча», «Алеся», «Александрына» і інш.

Другі з удзельнікаў юбілейнага канцэрта — заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашапараў, які быў салістам «Песняроў» з 1971 па 1988 гады і пасля перапынку — з 1999 па 2000 гады. З 2009 года ўдзельнік ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча. Вядомы выкананнем «песняроўскага» хіта «Волагда» і саўнд-трэкам да мультфільма «Квака-задавака» і іншых кампазіцый з рэпертуара ансамбля.

Абмеркаванне:

  • www
  • 2014-03-29 16:47:29
данчык з барткевічам



http://www.youtube.com/watch?v=Obw8PlXc6nk



http://www.youtube.com/watch?v=Q_Z9U4JRYIs



Лявон Барткевіч і Данчык запісалі сумесны альбом Данчык / Барткевіч -

Мы адной табе належым (1989)
  • Базыль Лыпкоўскі
  • 2014-03-29 17:31:43
Во песьняроўскі шэдэўр з вакалам Барткевіча - "Вераніка". І Кашапараў на бэк-вакале http://www.youtube.com/watch?v=lyy-aFE7PNg А пачытайце камэнты спажыўцоў
"ю-туба"...

Каментаваць