Заслаўе: гасціннасць без межаў (шмат фота)

На выходных старажытнае Заслаўе пераўтварылася ў цэнтр беларускай кніжнай культуры: тут урачыста і масава адзначаўся День беларускага пісьменства.



Да гэтага ўсебеларускага свята само мястэчка падрыхтавалася: быў праведзены рамонт ўсіх заслаўскіх збудаванняў, адрамантавана царква (былы кальвінскі збор) Праабражэння Гасподняга, усталяваны і ўрачыста адкрыты помнік заснавальніку мястэчка — сыну легендарнай Рагнеды, князю Ізяславу.

Усе гэтыя аб’екты, а таксама цэнтральная вуліца Заслаўя, і сталі цэнтрамі прыцягнення святочных мерапрыемстваў. Ад вялікай колькасці выстаў, канцэртаў, конкурсаў, майстар-класаў, сустрэч з пісьменнікамі, здавалася, можна было стаміцца і не заўважыць галоўнага. Таго, што жыхары Заслаўя ганарацца гісторыяй і сучасным іх роднага Заслаўя, якое мае столькі цікавых помнікаў архітэктуры і застаецца беларускім па духу.

Дзень беларускага пісьменства яшчэ раз нагадаў заслаўцам, гасцям свята з усёй Беларусі, што усе мы агульная сям’я з багатай гісторыяй, сваёй непараўнальнай мовай, якая зафіксавана на разнастайных помніках пісьменства, як старажытнасці, так і сучасных.

Ад рэдакцыі:

Але не ўсе былі ў захапленні ад свята. А больш ад таго, што беларускай мове адведзены толькі адзін дзень у год.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-09-10 15:26:32
"беларускай кніжАнай культуры", "мястэчка падрыхтаваЛСя", "быў праведЕЗны рамонт", "цэнтрамі прыцяГЕння",
"мерапрыемТСваў", "мае стАлькі", "пісьменТСва, як сТРажытнасці". Бадай, рэкордны па колькасці памылак тэксцік. А рэдакцыя не шманае і дадае сваю
памылку: "не ўсе былі ў захапленнЕ"... Браво, "Новы час"!
  • Аўтар
  • 2014-09-10 15:46:54
Дзякую за заўвагі. Нажаль, такое здараецца і ў гэтым віна аўтара. Абяцаю быць больш пільнымі:)

Каментаваць