«Заспявай 3.0»: сакрэтны канцэрт з удзелам Вольскага (фотарэпартаж; абноўлена;)

У пятніцу ўвечары на плошчы Свабоды, 4 у Мінску мусіў адбыцца чарговы канцэрт «Заспявай» з удзелам Лявона Вольскага. Але ўдзень стала вядома, што, па незалежных ад арганізатараў прычынах, мерапрыемства ня можа адбыцца на заяўленнай сцэне. 


Тым не менш, альтэрнатыўную пляцоўку атрымалася аператыўна знайсці. Час мерапрыемства ссунуўся толькі на адну гадзіну.

Інфармацыя пра новае месца распаўсюджвалася толькі сярод уладальнікаў квіткоў і не публікавалася ў адкрытых крыніцах да самага пачатку канцэрту.

Мерапрыемства пачалося з кур'ёзу. Ля ўваходу наведвальнікаў сустракалі сур'ёзныя мужчыны ў строгіх гарнітурах. У іх запыталіся, ці не з кантралючых яны органаў? Высветлілася, што не – мясцовыя, з бізнэс-цэнтру.

Распачаўся канцэрт выступам Віктара Лупасіна, які ўразіў публіку незвычайнай экспрэсіўнай падачай


20.50. Другі выканаўца — Фёдар Жывалеўкі грае разам, як ён выразіўся, з пост-Голай манашкай. 


Сённяшні канцэрт можна ўвогуле назваць: вечар фрыкаў. Бо наступны гурт — "Лейбонік".



Лявон Вольскі рыхтуецца да выступу:



21.50. Пачаў свой выступ Лявон Вольскі:





Канцэрт завершыўся песняй "Тры чарапахі". На біс Лявон Вольскі выйшаў з "Абсэнтам".

НОВЫЯ ЗДЫМКІ


Каментаваць