Завяршальны канцэрт аркестра Яўгена Бушкова

12 чэрвеня на  сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца завяршальны канцэрт Дзяржаўнага  камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.



Праграма канцэрта —  выключная па сваёй змястоўнасці. Чатыры стагоддзі музыкі ахоплены праграмай  канцэрта.

Яна абяцае быць яснай, таленавітай, абаяльнай і агністай, не пазбаўленай сонечнай прамяністасці,  віхурнай імпэтнасці і чэрвеньскай гарачыні.

Разам з надвор’ем будуць мяняцца стагоддзі…

ХVІІІ стагоддзе прапануе сустрэчу з венскім класіцызмам у асобе прыдворнага кампазітара Ёзэфа Гайдна, які, мяняючы свой светапогляд, змяніў светапогляд эпохі…

ХІХ стагоддзе загучыць летам, вясною і сцюдзёнымі вечарамі ў цыкле п’ес «Поры года»  П.І.Чайкоўскага…

ХХ стагоддзе падорыць сустрэчу з Альфрэдам Шнітке і ягонай шматаблічнай музыкай  абвостранага сэнсу… 

А ХХІ стагоддзе — прапануе самае «зімовы» твор беларускага кампазітара «Сярод зімы абрыс Шапэна» Ларысы Сімаковіч

Канцэртная праграма «ЧЭРВЕНЬСКІЯ «МАРАЗЫ» Дзяржаўнага камернага  аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова не аднойчы здзівіць сваёй  парадаксальнасцю і нестандартнасцю. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Даша Мароз (Беларусь) і Слава Мароз (Расія) уразяць экспрэсіяй, талентам, сцэнічнай абаяльнасцю і прафесійнай  годнасцю.

Пачатак а 19 гадзіне.

Каментаваць