Завершыўся 66-ы Канскі фестываль

26 траўня на Лазурным беразе завершыўся Канскі фестываль. Журы асноўнага конкурса, якое ўзначальваў Стывен Спілберг, размеркавала прызы наступным чынам...



Залатая пальмавая галіна:
Абдэльлаціф Кешыш Блакітны самы цёплы колер (Жыццё Адэлі. Часткі 1 і 2)»)

Гран-пры:
Джоал і Ітан Коэны Усярэдзіне Льюіна Дэвіса»)

Лепшая мужчынская роля:
Брус Дзёран Небраска», реж. Аляксандр Пэйн)

Лепшая жаночая роля:
Берэніс Бежо Мінулае», реж. Асгар Фархадзі)

Прыз за рэжысуру:
Амат Эскаланте (Heli)

Прыз за лепшы сцэнар:
Цзя Чжанкэ Пячатка граху»)

Прыз журы:
Хірокадзу Кореэда Як бацька, як сын»)

Залатая камера:
Энтані Чэн (Ilo Ilo)

 

Спіс астатніх лаўрэатаў у іншых конкурсных праграмах трохі пазней можна будзе вывучыць на афіцыйным сайце Канскага МКФ па спасылцы http://www.festival-cannes.fr/en/festival/awards.html

Гераіня фільма Абдэлаціфа Кешыша «Жыццё Адэлі», якой напачатку фільма 15 гадоў, жыве ў горадзе Ліль, вывучае літаратуру, хоча стаць настаўніцай пачатковых класаў і спрабуе разабрацца з уласнай сэксуальнасцю. З'яўленне ў яе жыцці блакітнавалосай студэнткі Акадэміі мастацтваў кладзе канец пошукам і эксперыментам: Адэль улюбляецца па-сапраўднаму, глыбока і трагічна.

 

Трохгадзінны фільм Кешиша вельмі падрабязны у тым ліку і ў адкравенных любоўных сцэнах. Але карціна хутчэй запомніцца як аповед пра сілу пачуцця прастадушнага чалавека і здраду выкшталцонага розуму.

Каментаваць