«ЗАЗУБЕНЬ» ‑ рэкламны ролік Трэцяга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!

 



Другі раз у Байнэт выходзіць рэкламны ролік, анансуючы Трэці Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сярод прафесійнай рэкламнай супольнасці Беларусі і ўсіх тых, хто цікавіца рэкламай на беларускай мове.
 
Прадукт: ролік «Зазубень», створаны для анансавання і прасоўвання Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK, які з гэтым годзе пройдзе ў Мінску ўжо трэці раз.
 
 
 
Ролік можна паглядзець тут.
 
Творчая група:
Аўтар ідэі і рэжысёр ‑ Зміцер Вайноўскі,
Аператар ‑ Сяргей Спасюк
Стыліст ‑ Таццяна Чарнова,
Вытворчасць ‑ Capitalist Digital.
 
Замоўца: Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
 
Рэклама пра рэкламу:
 
Пра фармат і адметнасці відэароліка.
 
У гэтым годзе Фестваль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK адбудзецца ў трэці раз. Другі раз выходзіць у Байнэт рэкламны ролік, анансуючы фестываль сярод прафесійнай рэкламнай супольнасці Беларусі і ўсіх тых, хто цікавіца рэкламай на беларускай мове. Адметна, што за два выхады ў рэкламных ролікаў-анонсаў сфармаваўся дакладны, пазнавальны фармат, што ставіць плюс у скарбонку “фестывальнасці AD.NAK.
 
Галоўная адметнасць гэтых анансуючых ролікаў – гэта незвычайнае перакрыжаванне суб’екта і аб’екта рэкламы. “Рэклама, што рэкламуе рэкламны фестываль – гэта ўсё не проста каламбур. Гэта форма прасоўвання патрабуе не толькі ведання беларускай рэкламы, але і адчування “рэкламнага на ментальным узроўні.
 
Як і ў мінулым годзе, у 2012-м гэтую задачу вырашала кампанія Capitalist Digital, паставіўшы перад сабой простую па фармулёўцы, але не простую па сутнасці, планку: «Трэба “зачапіць ».
 
Не толькi за вусны, вочы i вушы …
 
Пра ментальнасць рэкламы.
 
Рэклама на беларускай мове – гэта не проста паведамленне, інфармацыя ў якім пададзена на роднай мове. Гэта не проста словы. Гэта набор нацыянальных кодаў і ментальных рысаў. Гэта ўвесь культурны фон, у якім мы жывем, успрымаем, адчуваем.
 
Беларускамоўная рэклама – гэта пасланне, якое «чапляе» нас не толькі на ўзроўні пяці пачуццяў, а значна глыбей. Паведамленне на беларускай мове звернутае да той культуры, носьбітам якой з'яўляецца кожны з нас. Менавіта гэта сэнс «ментальнай рэкламы» і «шостага, рэкламнага, пачуцця» закладзены ў «Зазубні» ад AD.NAK.
 
Што такое зазубень?
 
Пра галоўны вобраз відэароліка.
 
Прыдумаўшы ідэю, перад стварэннем роліка кампанія Capitalist Digital правяла просты эксперымент з самасвядомасцю і слоўнікавым запасам беларусаў і спытала: “Што такое зазубень?. Эксперымент хутчэй пацвердзіў цудоўна развітае ўяўленне беларусаў, чым веданне мовы. “Зануда, “Упрыгожанне для валасоў, “Будаўнічы рыштунак, “Вірус – гэта толькі частка атрыманых варыянтаў. Вынік апытання пераканаў Capitalist Digital: паняцце “зазубень – гэта не проста “кручок у перакладзе, прызначэнне якога – лавіць “на жыўца.
 
“Зазубень – гэта алегорыя нашай ментальнасці, нашага ўнутранага пачуцця сваёй прыналежнасці, тое, што пабуджае нас успрымаць беларускую рэкламу і сімпатызаваць ёй як гісторыі пра нас саміх, азначае Зміцер Вайноўскі.
 
Фота са здымачнай пляцоўкі
 

Каментаваць