Зіма ў агні: дакументальны фільм пра падзеі на Майдане

Амерыканская кампанія Netflix прадставіла дакументальны фільм ізраільскага рэжысёра Яўгена Афінееўскага "Зіма ў агні: украінская барацьба за свабоду".



Стужка апублікаваная на відэахостынгу Vimeo.

Фільм-хроніка паказвае 93-дзённы перыяд зімы 2013 — 2014 гг., калі на Майдане разгарнуліся жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сіламі правапарадку.

Фільм заваяваў гран-пры на Міжнародным фестывалі фільмаў аб правах чалавека ў Нюрнбергу і прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм на кінафестывалі ў Таронта.

Каментаваць