Зінаіда Бандарэнка чытае Ларысу Геніюш


Беларусы Беласточчыны ажыццявілі выпуск аўдыёдыска «Птушкі без гнёздаў». Ён прысвечаны творчасці беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
 



Аўдыёдыск «Птушкі без гнёздаў» выпусціла Беларускае гістарычнае Таварыства ў рамках праекту «Памяць па-над часам і межамі». На дыску запісаны ўспаміны Ларысы Геніюш. Гэтыя ўспаміны цудоўна чытае Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.


 
Прэзентацыя дыска ў Беларусі запланавана ў Гродне ў пачатку лістапада.


Дарэчы, у 1996 годзе пад назвай «Птушкі без гнёздаў» на кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў мастацкі фільм пра Ларысу Геніюш.


А напрыканцы гэтага года ў Беластоку плануецца выхад кнігі Ларысы Геніюш «Споведзь» на польскай мове. На польскую мову ўспаміны Ларысы Геніюш пераклаў Чэслаў Сэнюх.

Каментаваць