Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў у Мінску альбом «Наша песня» (фота)

У галерэі TUT.by 11 чэрвеня вядомы беларускі музыка прадставіў для беларускай публікі сваю новую кружэлку пад назвай «Наша песня».



У дыск увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку на вершы Максіма  Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Адама Русака і Уладзіміра Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзентаваная ў сеціве кампазіцыя «Жыве Беларусь», а таксама новыя версіі песень «Я нарадзіўся тут», «Магутны Божа», «Сцяг». Нагадаем, што канцэртная прэзентацыя альбому адбылася пры поўным аншлагу ў мінулыя выходныя ў Вільні.

Музыка граў каля паўтары гадзіны і выканаў большасць песень з новага альбому. Падчас выступу Вайцюшкевіч распавядаў гісторыі напісання музыкі. Па просьбе публікі Зміцер выканаў песню на верш Уладзіміра Маякоўскага, а таксама польскамоўную кампазіцыю. Бард тройчы выступаў на біс і вельмі не хацеў развітвацца з мінскімі прыхільнікамі.

Пасля выступу пабудавалася цэлая чарга з жадаючых набыць альбом і атрымаць аўтограф аб выканаўцы. 

Каментаваць