Зноў кліча беларуская дуда

Вясна гукае не толькі аратых у поле, маладзёнаў на гульбішча, але і аматараў грання на беларускай дудзе, якая апошнім часам робіцца самым сапраўднымі музычным сімвалам адроджанай энтузіястамі старажытнай культуры мінулага.

(На фота:“Litvintroll фота аўтара)



Вясна гукае не толькі аратых у поле, маладзёнаў на гульбішча, але і аматараў грання на беларускай дудзе, якая апошнім часам робіцца самым сапраўднымі музычным сімвалам адроджанай энтузіястамі старажытнай культуры мінулага.

(На фота:“Litvintroll фота аўтара)


І кліча вясна айчынных дудароў, выканаўцаў з іншых краін на унікальны «Дударскі фэст–2009», якія стаў сапраўднай візітоўкай айчыннага фестывальнага руху. Бо праводзіцца гэты фэст ужо традыцыйна некалькі гадоў запар, і адбываецца ён не толькі ў канцэртных залах, але і на беларускіх прасторах: у полі, лесе, на прыродзе…

Вось і зараз «Дударскі фэст» мае адбыцца 24, 27 і 28 красавіка. Гэта будуць традыцыйныя канцэртныя праграмы, што праходзяць у музычным клубе «Рэактар». Іх удзельнікамі стануць такія вядомыя дударскія гурты і капэлы, як «Стары Ольса», «Testamentum terrae», «Расалія», «Гістрыён», «ESPRIT», «Келіх кола», «Ceilidh Ceol», госці з Польшчы гурт «Kapela ziele», вядомыя айчынныя салісты Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі і гурт «Дзевясіл» ды іншыя выканаўцы і майстры.

Як падкрэслівалі арганізатары фэсту — прадстаўнікі кампаніі «Будзьма», лейбла БМАgroup, а таксама прадзюсер фестывалю, кіраўнік гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі, — «Дударскі фэст–2009» будзе прысвечаны не толькі пошукам адказу на пытанне: «Што такое нацыянальная школа грання на дудзе?», але дэманстрацыі таго, якія магчымасці ў дуды ў сучасным музычных сугуччы. Маецца на ўвазе той факт, што ў рамках «Дударскага фэста» мае быць прэзентаваны цікавы беларускі дыск медыевальнага метал-гурта і Мінска «Litvintroll» «Rock-&-troll». Альбом складаецца з 10 кампазіцый, якія прынеслі гурту заслужаную вядомасць: рок-версія песень «Пахне чабор», «Купалінка», фолк-кампазіцыя «Дуброва», інструментальныя творы. Агульную ўвагу слухачоў выклічуць і такія кампазіцыі, як знакамітая шведская балада, што загучала ў выкананні «Litvintroll» па-беларуску, — «Herr Mannelig», альбо фолк-кавер на вядомую кампазіцыю класікаў «метал-музыкі» «JUDAS PRIEST». Праўда, названая вышэй кампазіцыя ўсё ж гучыць на мове арыгінала…

Традыцыйная частка «Дудараскага фэста–2009» пройдзе на хутары вядомага беларускага майстра, даследчыка і выканаўцы Алеся Лася ў Валожынскім раёне. 27 красавіка спадар Алесь прыме на сваёй дзялянцы ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі «Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і ў Балтыйскім рэгіёне Еўропы».

28 красавіка, у заключны дзень фэсту, адбудзецца вялікі канцэрт дударскай музыкі на адкрытым паветры — у музейным комплексе «Дудуткі». Гэтая падзея будзе праходзіць з 13.00 да 18.00 пры ўдзеле гуртоў старажытнай музыкі «Стары Ольса», «Testamentum terrae», «Гальярда», «Крэва», Тодара Кашкурэвіча, Дзяніса Сухога, гасцей з Даніі Рунэ «GNY». Аматараў чакаюць таксама стравы старажытнай кухні, традыцыйныя напоі, знаёмства з рамёствамі, магчымасць набыць сувеніры і цудоўная атмасфера сярэднявечча!
 

Каментаваць