Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў

У сёлетні спіс намінантаў на прэмію Гедройца ўвайшло 42 кнігі.



Агулам журы разгледзела 63 празаічныя выданні. З іх у поўны спіс не трапілі дзіцячыя кнігі, а таксама перавыданні і навуковыя працы. Поўны спіс намінантаў можна паглядзець на афіцыйнай старонцы прэміі gedroyc.by. Неўзабаве на гэтай старонцы з’явіцца таксама інфармацыя пра ўсе намінаваныя кнігі і ўрыўкі з іх.
 
 
Да 1 красавіка з гэтых 42 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі, які будзе ўлучаць 12 кніг.
 
 
Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.
 
 
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
 
 

Папярэднія пераможцы прэміі:

 
 
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»;
 
 
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»;
 
 
2014 — Ігар Бабкоў «Хвілінка. Тры гісторыі».

Каментаваць