«Жывы фэст» — кропка судакранання (фотарэпартаж)

Ці можна ў адным месцы сабраць і разнабакова паказаць музыку, паэзію, выяўленчае мастацтва ды вандраванне?
З упэўненасцю адказваем — можна. 26 лістапада ў пабе «Брюгге» адбыўся «Жывы фэст», дзе прынялі ўдзел вядомыя беларускія паэты, музыкі і мастакі, якія паспяхова прэзентавалі сваю творчасць у цікавых фарматах.

Праграма фестывалю падзялялася на тры розныя часткі. Першая частка распачалася а 16 гадзіне з блоку, прысвечанаму вандроўкам: Аляксандр Гойшык і Давід Дзячэнка далі лекцыі, у якіх распавялі пра свой вопыт вандравання  па Еўропе і Азіі, а таксама адзначылі асноўныя важныя моманты самастойных падарожжаў.

Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў


Наста Кудасава 

Наста Кудасава 

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч


Другі блок складаўся з паэтычных выступаў Андрэя Хадановіча, Віталя Рыжкова і Насты Кудасавай — беларускія паэты чыталі новыя і ўжо вядомыя творы. Віктар Жыбуль, які таксама да апошняга быў у спісе ўдельнікаў чытанняў, па тэхнічных прычынах не змог прыняць удзел у фестывале. Адметным стаў выступ А. Хадановіча: ён не толькі прадставіў свае пераклады Шарля Бадлера на беларускую мову, але таксама выканаў песні пад гітару, зрабіўшы прысвячэнне Леанарду Коэну, — у тым ліку і перакладзенай песняй «Hallelujah».

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Кіраўнік Арт Сядзібы Павел Белавус

Кіраўнік Арт Сядзібы Павел Белавус

Яшчэ адно прысвячэнне — песня на словы Уладзіміра Караткевіча з раману «Нельга забыць», чый дзень нараджэння супаў з правядзеннем «Жывога фэсту» (музыка Барыса Вайханскага).

Гурт Колір

Гурт Колір

Гурт Колір

Гурт Колір

Трэцяя частка фэсту была музычнай. Распачаў блок украінскі індзі-фолк гурт «Колір», які ўжо вядомы беларускім слухачам па канцэртах і ўдзеле ў музычных конкурсах Беларусі. Музыкі выканалі песні не толькі на ўкраінскай і ангельскай мовах, але і дзве на беларускай. Прычым адна з іх ужо знаёмая аматарам гурта — «Застацца сабой» на словы Андрэя Аляксандрава, другая ж, пад назвай «Чалавек» (на словы Рыгора Барадуліна), — выкананая ўпершыню.

Гурт HURMA

Гурт HURMA

 Гурт HURMA

Другім па чарзе выступаў энэргічны поп-рок гурт HURMA, які акрамя старых хітоў выканаў і новы матэрыял, напрыклад, нядаўна анансаваны трэк «Люк, я твой тата». Трэцяй свой выступ ладзіла драматычная Нака. Гурт прэзентаваў новую песню, напрыканцы выканання якой салістка Наста Шпакоўская нават распранулася да станіка. Апошнімі выступоўцамі былі харызматычныя Akute. Музыкі прадставілі песні і з апошняга альбому «Płastyka», які выйшаў у кастрычніку.


Частка выяўленчага мастацтва «Жывога фэсту» была не меньш цікавай — у адным з памяшканняў знаходзілася імправізаваная выстава беларускіх мастакоў Сяргея Савіча, Снафікуса Трыкуку і Надзеі Саяпінай-Гендрусевай. Прычым праект Надзеі «Музыка Пэндзля» з’яўляецца супрацоўніцтвам выяўленчага мастацтва і музыкі, бо маляванне карцінаў праекту адбываецца ў час праслухоўвання песень. Відавочцамі працэсу стварэння такіх твораў змаглі стаць усе, хто прыйшоў на фэст: Надзея пісала напрацягу музычнага сэту — гэта ўсё выводзілася на вялікі экран на сцэне. Таксама на фэсце можна было набыць мерч гуртоў, цікавыя рэчы мастацкай дзейнасці з беларускай сімволікай і іншае.

Па словах арганізатараў, «Жывому фэсту» ў 2017 годзе быць. Таму будзем спадзявацца, што ён атрымаецца не менш цікавым і шматбаковым.


Каментаваць