30ef30b64204a3088a26bc2e6ecf7602

Станіслаў Манюшка — паляк, літвін…

5 мая 2009 года музычны свет адзначыў 190-ю гадавіну з дня нараджэння выдатнага кампазітара, пачынальніка польскай нацыянальнай класічнай музыкі Станіслава Манюшкі (1819–1872).

У гэты дзень у Мінску ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры творы кампазітара гучалі ў выкананні трыо «Вытокі», а ў Навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адчынілася экспазіцыя «Музычны свет Станіслава Манюшкі» — прадстаўлены 58 прыжыццёвых і пасмяротных выданняў яго твораў, зборнік вершаў Уладзіслава Сыракомлі «Бяседы і рытмы», асобныя творы якога прысвечаны Манюшцы. А таксама выданні музыказнаўцаў В. Рудзінскага, С. Невядомскага, З. Яхімецкага, біяграфічны нарыс пра С. Манюшку Б. Вільчынскага, а разам з імі — кнігі з аўтографамі сучасных беларускіх даследчыкаў творчасці Манюшкі — В. Скарабагатава, А. Мальдзіса, У. Мархеля і Б. Смольскага.

  • 23-05-2009
  • Аляксей Хадыка
13f320e7b5ead1024ac95c3b208610db

«Падземка»: крама — галерэя = ?

21 красавіка новае кіраўніцтва арт-хаўз галерэі «Падземка» афіцыйна заявіла пра тое, што прадпрыемтва цалкам спыняе галерэйную дзейнасць. Самая дэмакратычная творчая пляцоўка гораду надалей будзе функцыянаваць як звычайная крама.

Гэта ўнутранае рашэнне ўладальнікаў крамы, дзе ўжо не першы год ажыццяўляецца бойкі гандаль экстравагантнымі мастацкімі вырабамі па шалёных коштах, выклікала пярэпалах не толькі ў шэрагах багемы. У першыя ж дні пайшлі чуткі, што краму «апячаталі», туды «ўварваўся АМАП», і адбылося гэта праз «скандальную выставу» Адама Глобуса, які, дарэчы, сапраўды намякаў у шматлікіх інтэрв’ю падчас вернісажу, што яго выставу спрабавалі забараніць. Выстава карцін Глобуса, спалучаная з прэзентацыяй кнігі «Play.by», і сапраўды стала лебядзінай песняй даўно любімай усімі галерэі. Але сам мастак і пісьменнік рашуча абвяргае чуткі, што закрыццё было выкліканае яго творчасцю: «Так супала».

  • 24-04-2009
  • Ева Вайтоўская