13f320e7b5ead1024ac95c3b208610db

«Падземка»: крама — галерэя = ?

21 красавіка новае кіраўніцтва арт-хаўз галерэі «Падземка» афіцыйна заявіла пра тое, што прадпрыемтва цалкам спыняе галерэйную дзейнасць. Самая дэмакратычная творчая пляцоўка гораду надалей будзе функцыянаваць як звычайная крама.

Гэта ўнутранае рашэнне ўладальнікаў крамы, дзе ўжо не першы год ажыццяўляецца бойкі гандаль экстравагантнымі мастацкімі вырабамі па шалёных коштах, выклікала пярэпалах не толькі ў шэрагах багемы. У першыя ж дні пайшлі чуткі, што краму «апячаталі», туды «ўварваўся АМАП», і адбылося гэта праз «скандальную выставу» Адама Глобуса, які, дарэчы, сапраўды намякаў у шматлікіх інтэрв’ю падчас вернісажу, што яго выставу спрабавалі забараніць. Выстава карцін Глобуса, спалучаная з прэзентацыяй кнігі «Play.by», і сапраўды стала лебядзінай песняй даўно любімай усімі галерэі. Але сам мастак і пісьменнік рашуча абвяргае чуткі, што закрыццё было выкліканае яго творчасцю: «Так супала».

  • 24-04-2009
  • Ева Вайтоўская