Алег Цягнібок: "Ва Украіне пачалася рэвалюцыя!" (фота)

Сотні тысяч дэманстрантаў запоўнілі Майдан Незалежнасці. З кожнай гадзінай людей более. Лідары апазіцыі абвясцілі агульнанацыянальны страйк. Яны заклікаюць не паддавацца на правакацыі.

 



Фота Reuters


Усё пачалося з «народнага веча» — масавай акцыі ля помніка Шаўчэнкі, якая завяршылася на перакрытым міліцыяй Майдане Незалежнасці — галоўнай плошчы горада. Калона дэманстрантаў колькасцю 120 тысяч чалавек запоўніла Крэшчацік і прарвалася на Майдан Незалежнасці. Усе міліцыянты пакінулі плошчу.


Дэманстрантаў заклікалі тры апазіцыйныя партыі. Людзі скандуюць: "Зэка — гэць!" і " Банду гэць!" Карэспандэнт "Інтэрфакса" паведамляе, што "людзей вельмі шмат — дзясяткі тысяч".

 

У першай палове дня стыхійны мітынг праходзіў на Міхайлаўскай плошчы. Праходу мітынгоўцаў (каля 1,5 тысяч чалавек) да помніка ніхто не перашкаджаў. А перад самым пачаткам "веча", справакаванага жорсткім разгонам Евромайдана ў суботу раніцай, стала вядома, што начальнік міліцыі Кіева Валерый Корак папрасіўся ў адстаўку (напярэдадні ён заяўляў, што сілавыя дзеянні на Майдане справакавалі правакатары). Прашэнне, зрэшты, не было задаволена, аднак яго адхілілі на час службовага расследавання. У панядзелак апазіцыя мае намер заклікаць да усеўкраінскага страйку.

 

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, праход мітынгоўцаў з Міхайлаўскай плошчы ў парк Шаўчэнкі па Уладзімірскай вуліцы быў абсалютна вольны. На плошчы дзяжурылі толькі два рэгуліроўшчыка дарожнага руху ля будынка МУС. Становішча ў цэлым на плошчы спакойнае. На Міхайлаўскай плошчы, якая размешчана прыкладна ў 500 м ад Майдана, застаецца да тысячы манфестантаў.



У парку імя Тараса Шаўчэнкі сабралася да моманту пачатку мітынгу, па розных ацэнках, 2–3 тысячы чалавек. Фота публікуе ў запісе Twitter @ HromadskeTV. Пабудова калон пачалося загадзя. Арганізатары з апазіцыйных партый "Бацькаўшчына" , "УДАР" і "Свабода" раздалі ўдзельнікам сцягі з партыйнай сімволікай, а таксама сцягі Украіны і Еўрасаюза.

 

Да 14 гадзін калона дэманстрантаў колькасцю 120 тысяч запоўніла Крэшчацік і прарвалася на Майдан Незалежнасці. Аб гэтым перадае карэспандэнт РБК-Украіна .

 

Да акцыі апазіцыі далучыліся еўрапейскія дыпламаты. Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч, былы кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк, былы кіраўнік польскага ўрада, лідэр партыі «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі прыляцелі ў Кіеў.

 

Адзначаецца, што на Майдане Незалежнасці няма ні аднаго работніка міліцыі, усе пакінулі Майдан. Калона мітынгоўцаў заняла Майдан Незалежнасці, а затым працягнула рух і выйшла на Еўрапейскую плошчу.

 

На Майдане выступаюць лідары апазіцыі, яны аб'явілі пра пачатак агульнанацыянальнага страйка, а таксама пра тое, што ва Украіне пачалася рэвалюцыя.

А тым часам дэманстранты захапілі будынак мэрыі і Дом прафсаюзаў. працягваецца штурм рэзідэнцыі прэзідэнта Украіны.

Неизвестные штурмуют здание Киевской городской государственной администрации. Фото: Reuters
Фотf: Reuters
Фото: Reuters
Фото: Reuters

Фото: @belamova
Фото: @belamova
 
Фото: tvrain.ru
Фото: tvrain.ru

Фото: Reuters
Фото: Reuters
Читать полностью:  http://news.tut.by/world/377013.html
Фото: tvrain.ru
Фото: tvrain.ru

Фото: Reuters
Фото: Reuters

Фото: Reuters
Фото: Reuters





















 

Читать полностью:  http://news.tut.by/world/377013.html

Каментаваць