Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

18 гадоў з намі няма афіцэра Юрыя Захаранкі

18 гадоў таму, увечары 7 мая 1999 года, дагэтуль невядомыя захапілі генерала, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку.



Фота — bymedia.net

Шмат хто лічыць, што афіцэр Захаранка стаў ахвярай "эскадрону смерці", створанга для ліквідацыі палітычных апанентаў дзеючай улады.

Пасля адстаўкі ў 1995 годзе з пасады міністра Юрый Захаранка прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці апазіцыі. Быў удзельнікам усіх акцый. Яго абралі ў склад кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Маючы падтрымку і аўтарытэт сярод вайскоўцаў і сілавых структураў, Захаранка быў небяспечным для ўлады. Асабліва пасля таго, як заявіў пра намер стварыць Саюз афіцэраў.

У 2000 годзе сям'я Захаранкі пакінула Беларусь і атрымала палітычны прытулак ў Германіі. У студзені 2003-га пракуратура Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення Юрыя Захаранкі.

Паводле сведчання колішняга начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева (які таксама зараз у Германіі) Юрый Захаранка быў выкрадзены і расстраляны паводле загаду асоб набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Патрабаванне расследвання знікнення Захаранкі — адно з асноўных патрабаванняў беларускай апазіцыі, яно таксама прысутнічае ў дакументах міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН.

Дагэтуль у Васілевічах, Рэчыцкага раёну чакае сына маці Юрыя Захаранкі Ульяна Рыгораўна. 6 лютага ёй споўнілася 93 гадоў, васямнаццаць з іх яна штодня стаіць на ганкуі спадзяецца, што раптам убачыць сына,

Абмеркаванне:

  • граммар-нацы
  • 2017-05-07 10:54:18
споўнілася 93 года

Каментаваць