19 і 20 красавіка адбудуцца суды за антыімперскую акцыю

19 і 20 красавіка ў былым будынку Беларускага гуманітарнага ліцэю пройдуць суды за антырасійскі пікет каля пасольства Расіі ў Мінску, які адбыўся 2 красавіка. 
Фота з сайта bchd.info

Фота з сайта bchd.info


У судзе Цэнтральнага раёна Мінска па вуліцы Кірава, 21 разгледзяць адміністратыўныя справы па ч.1. арт.23.34 КаАП над удзельнікамі антыімперскай акцыі, якую 2 красавіка зладзіў Малады Фронт.

Будуць разглядацца ў тым ліку і справы сяброў БХД. Так, 19 красавіка ў 16.00 пачнецца разгляд справы Наталлі Бордак, 20 красавіка ў 14.00 — Паўла Пракаповіча, паведамляе bchd.info.


Фота Радыё Свабода


Нагадаем, у несанкцыянаванай уладамі акцыі каля пасольства Расіі ў Мінску, што была прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, удзельнічалі 12 чалавек. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, сімволіку арганізацыі, а таксама плакаты "Не саюзу з бандай", "Добры сусед — той, які жыве праз плот", "Пуціна ў Гаагу".


Каментаваць