19 студзеня круглы стол па вызваленні палітвязняў

Грамадская ініцыятыва “Нельга забыць, Рух “Разам і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашаюць усіх неабыякавых людзей узяць удзел у каардынацыйным круглым стале па пытанні вызвалення палітвязняў, які адбудзецца ў чацвер, 19 студзеня, на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) у 12-00.
 
Асноўная мэта круглага стала: яднанне ўсіх дэмакратычных сіл у справе вызвалення палітзняволеных. Галоўнае пытанне круглага стала: што рабіць далей, каб дамагчыся вызвалення людзей.
 
Падчас круглага стала плануецца абмен інфармацыяй па кампаніях і акцыях па вызваленні палітвязняў, праблемах палітвязняў, падвядзенне дасягнутых вынікаў за мінулы год, а таксама абмеркаванне плану дзеянняў і магчымай супрацы ў справе вызвалення палітзняволеных.
 
Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя:
 
-    прадстаўнікі палітычных партый і рухаў (БНФ, АГП, партыя “Справядлівы свет, “Гавары праўду, “Рух за свабоду і інш.)
-    праваабарончых арганізацый  і грамадскіх ініцыятыў (“Вясна-96, “ Салідарнасць, БХК,  “Цэнтр прававой трансфармацыі і інш.).
-    былыя вязні і сваякі палітзняволеных.
 
План працы круглага стала:
 
1. Выступы прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў.
 
2. Выступы прадстаўнікоў палітычных партый, дзе будуць закранутыя пытанні:
 
-    Што зроблена за мінулы год?
-    Што неабходна рабіць зараз?
-    Што можна рабіць разам дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў?
 
3. Выступы сваякоў палітзняволеных, актуальная інфармацыя пра стан і патрэбы кожнага палітвязня.
 
4. Дыскусія на тэму "Што рабіць далей дзеля вызвалення людзей з-за кратаў", абмеркаванне магчымага супольнага плана дзеянняў.

Паводле Прэс-службы БХД

Каментаваць