25 сакавіка не заўсёды было пад ціскам уладаў

Сярод удзельнікаў акцыі на Дзень Волі былі вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, якія непасрэдна спрычыніліся да таго, каб 25 сакавіка стаў сапраўдным святам для свядомых грамадзян Беларусі. Розныя людзі па-рознаму ацэньваюць узровень адзначэння чарговых угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР у апошнія часы.

Па словах гісторыка, экс-дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га склікання (фракцыя БНФ) Валянціна Голубева, любое публічнае свята, калі людзей запрашаюць на вуліцу, павінна прайсці этап прапаганды.

Сярод удзельнікаў акцыі на Дзень Волі былі вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, якія непасрэдна спрычыніліся да таго, каб 25 сакавіка стаў сапраўдным святам для свядомых грамадзян Беларусі. Розныя людзі па-рознаму ацэньваюць узровень адзначэння чарговых угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР у апошнія часы.

Па словах гісторыка, экс-дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га склікання (фракцыя БНФ) Валянціна Голубева, любое публічнае свята, калі людзей запрашаюць на вуліцу, павінна прайсці этап прапаганды.

«Свята, якое адзначаецца на вуліцы, гэта не проста свята — гэта акцыя, а свята 25 сакавіка — гэта і палітычная акцыя, таму што заўсёды да гэтага дня, да дня, калі ўпершыню беларусы заявілі, што яны хочуць быць незалежнымі, розныя сілы ставяцца па-рознаму, — лічыць Валянцін Голубеў. — Канешне, нашы палітычныя праціўнікі супраць гэтага свята, але і некаторыя простыя грамадзяне нават не ведаюць, што гэта такое. І калі ў 90-х гадах праз сродкі масавай інфармацыі можна было тлумачыць людзям, што гэта такое, людзі ганарыліся гэтым, і значна больш грамадзян выходзіла на плошчу. Але мяне вельмі ўразіла, што сёння тут, акрамя палітыкаў-ветэранаў, вельмі многа моладзі, і тое, што сабралася некалькі тысяч чалавек. Мне вельмі падабаецца слоган, які сёння тут пастаянна гучыць: «Уладу — народу, моладзі — свабоду!», гэта вельмі добры, станоўчы слоган. Я спадзяюся, што прыйдзе час, калі зноў у нашай дзяржаве, як гэта было ў 1992–1993 гадах, гэтае свята будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні, з канцэртам, шэсцем, магчыма, з парадам».

Валянцін Голубеў нагадвае, што былі гады, калі Дзень Волі ў Беларусі адзначаўся не толькі праз вулічныя акцыі. «Быў час эйфарыі, але, на жаль, атрыманне незалежнасці не толькі для беларусаў, але і для іншых народаў звязана з рознымі матэрыяльнымі цяжкасцямі, і для пэўнай колькасці людзей менавіта гэта адклалася ў галаве — незалежнасць і цяжкасці, незалежнасць і ўласныя праблемы. А рэжым на гэтым і гуляе: напрыклад, мы выдатна ведаем, што ў 1993–1994 гадах у краіне ўжо была эканамічная стабільнасць, і толькі з-за гэтага Вячаслаў Кебіч тады пайшоў на прэзідэнцкія выбары, ён быў упэўнены, што народ ужо пабачыў, што стала жыць лепш, і абярэ менавіта яго. Але сёння і па радыё, і па тэлебачанню цяперашні кіраўнік дзяржавы спрабуе перанесці тое, што было ў 1988–1990 гадах, на падзеі 1994 года, каб паказаць, што быццам бы ён вывеў краіну з эканамічнага крызісу. Не. Трэба прызнаць, што гэта зрабілі Кебіч, Багданкевіч і тыя, хто былі тады побач з імі», — адзначыў Валянцін Голубеў.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч таксама ўзгадвае іншыя часы: «Было вялікае свята, і ўсе, хто хацеў, тое і рабіў, тое і выказваў. Не трэба было ніякай міліцыі, не трэба было, каб, як вунь сёння, сядзелі ў аўтобусах ці сачылі за людзьмі з дахаў — бачыце, на доме насупраць? — узброеныя асобы, як усё роўна тут збіраюцца тэрарысты. Усё гэта паказвае слабасць улады, яе неспакой, таму што непрыстойная ўлада павінна клапаціцца пра сябе, каб захаваць гэту непрыстойнасць. Яны яе і захоўваюць, а вось што да ўладарання, то тут у іх слабавата».

У першага кіраўніка незалежнай Беларусі настрой 25 сакавіка быў заўважна прыўзняты. «У мяне сёння вельмі цудоўнае ўражанне ад таго, што тут адбываецца, і перш за ўсё таму, што тут практычна адна моладзь, старэчы вельмі мала, — усміхаецца Станіслаў Станіслававіч. — Так што гэта цудоўна, ідзе новае пакаленне, а яны зробяць сваю справу».

Каментаваць