Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларусь будзе больш шчыльна супрацоўнічаць з Нідэрландамі

У Беларусі 10 ліпеня адкрылася афіцыйнае прадстаўніцтва Нідэрландаў. З гэтай нагоды Дзяржсакратар МЗС Нідэрландаў спадарыня Яганна Брант сустрэлася з беларускімі журналістамі ў Прэс-клубе.

фота прэс-службы МЗС Беларусі

Гэта перш візіт сп. Брант у Беларусь. У адкрыцці афіцыйнага прадстаўніцтва яе краіны ў Мінску, якое прайшло сёння раніцай на вул. Мяснікова, 70, удзельнічаў  міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей ды іншыя дыпламаты.

Яганна Брант і Уладзімір Макей, фота Радыё Свабода

Яганна Брант і Уладзімір Макей, фота Радыё Свабода

За час свайго двухдзённага знаходжання ў нашай краіне сп.Брант паспела сустрэцца таксама з кіраўніцтвам парламента, палітычных і грамадскіх арганізацый, а таксама са студэнтамі, абмяркоўваючы з кожнай групай адпаведныя тэмы.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Адкрыццё прадстаўніцтва прымеркавана да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Нідэрландамі і Беларуссю, паведаміла журналістам сп.Брант. А адбылося яно зараз, бо Нідэрданды назіраюць пазітыўнае развіццё стасункаў паміж Белвруссю і ЕС. Хаця прадстаўнік Нідэрландаў у “пазаофісных” умовах працаваў у Беларусі ўжо ў 2016 годзе. Зараз у прадстаўніцтве з’явіцца 2 супрацоўнікі, а на ўзроўні амбасадара іх дзейнасць будзе пакуль курыраваць пасол Нідэрландаў у Варшаве сп. Конрад Паўлік.


Як заўважыла госця, нідэрландская знешняя палітыка мае тры асноўныя вектары.

Заснавальнік ЕС і NАТO, краіна найперш клапоціцца пра еўрапейскую і сусветную стабільнасць. Па-другое, Нідэрланды, лічачы сябе адкрытай эканомікай, імкнуцца падтрымліваць прынцып “усеагульнага дабрабыту”, прасоўваючы эканамічнае міжнароднае супрацоўніцтва. У гэтым сэнсе, супраца з Беларуссю важная: калі раней Нідэрданды ўваходзілі ў лік 10 лепшых эканамічных партнёраў Беларусі, то ў апошнія гады ўзровень таваразвароту ўпаў у 3,5-4 разы. Трэба вяртацца на былыя пазіцыі. І трэцяе: галандцы – прыхільнікі правілаў “вяршынства закону”, бясспрэчнасці правоў чалавека.


Таму ўзаемадзейнічаць з Беларуссю Нідэрланды будуць як на ўзроўні ўраду, так і бізнесу (business-to-business), і грамадзянскай супольнасці. У апошняй сувязі сп. Брант параіла прысутным карыстацца магчымасцямі галандскай спонсарскай праграмы MATRA.

Прадстаўніцтва Нідэрландаў, фота Радыё Свабода

Прадстаўніцтва Нідэрландаў, фота Радыё Свабода

Падрабязна абмяркоўвалася тэма студэнцкіх абменаў: Нідэрланды ганарацца якаснай і адкрытай для замежнікаў сістэмай вышэйшай адукацыі, і гатовыя прымаць студэнтаў з Беларусі.

НЧ, у сваю чаргу, нагадаў сп. Брант, што гісторыя студэнцкіх абменаў паміж нашымі краінамі налічвае прынамсі чатыры стагоддзі. Так, беларускі магнат Марцыян Аляксандр Агінскі ў сярэдзіне XVII ст. навучаўся ў Лейдэнскім універсітэце, пазнаёміўся з вялікім галандскім мастаком Рэмбрандтам, і быў спартрэтаваны апошнім у палатне «Польскі вершнік» (назва традыцыйна-умоўная) у 1655 годзе.



Твор захоўваецца ў Frick Сollection у Нью-Ёрку. Інфармацыя была прыемным адкрыццём для госці, якая часам дыпламатычнай службы 5 год жыла ў Нью-Ёрку побач з гэтым музеем і бачыла твор на ўласныя вочы.


Каментаваць